Аўтаспорт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтаспо́рт, аўтамабільны спорт; англ.: autosport, таксама англ.: motorsport) — катэгорыя технічных відаў спорту, у якіх людзі спаборнічаюць у хуткасці праходжання трасы на аўтамабілях (прататып, легкавы аўтамабіль, грузавік, недарожнік і г. д.) Большасць сусветных чэмпіянатаў па аўтаспорту праводзяцца Міжнароднай аўтамабільнай федэрацыяй.
Аўтаспорт — папулярны від спорту. Тэлетрансляцыі спаборніцтваў маюць вялікую тэлевізійную аўдыторыю ва ўсім свеце. Асаблівасць аўтагонках у тым, што гэта тэхнічны від спорту, і поспех у іх патрабуе працы вялікіх калектываў спецыялістаў: канструктараў, механікаў, штурманаў і пілотаў.
Аўтагонкі выконваюць таксама функцыю распрацоўкі і тэставання інавацыйных тэхналогій у канструяванні аўтамабіляў. Вядучыя сусветныя вытворцы аўтамабіляў і аўтамабільных аксэсуараў звычайна маюць свае завадскія каманды альбо спансуюць незалежныя каманды. Акрамя перавагаў, звязаных з тэставаннем новых тэхналогій, спонсарства служыць таксама сродкам рэкламы.