From Wikipedia, the free encyclopedia
Джэймс Аўгусцін Алаізіус Джойс (англ.: James Augustine Aloysius Joyce; ірл. Séamas Seoige; 2 лютага 1882 — 13 студзеня 1941) — ірландскі пісьменнік і паэт, прадстаўнік мадэрнізму.
Джэймс Джойс | |
---|---|
James Augustine Aloysius Joyce | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | англ.: James Augustine Aloysius Joyce[1] |
Дата нараджэння | 2 лютага 1882[2][3][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1941[5][6][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | John Stanislaus Joyce[d] |
Жонка | Nora Barnacle[d] |
Дзеці | Lucia Joyce[d] і Giorgio Joyce[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, настаўнік |
Гады творчасці | з 1904 |
Жанр | мастацкая літаратура[11], паэзія[11], psychological fiction[d] і Bildungsroman[d] |
Мова твораў | англійская |
Подпіс | |
jamesjoyce.ie (англ.) | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
На беларускую мову Джойса перакладалі Наталля Ламека[12], Ігар Бабкоў, Ян Максімюк.
Джэймс Джойс нарадзіўся ў Ратгары, забудаваным грыгарыянскімі дамамі раёне на паўднёвым баку Дубліна, у вялікай сям'і Джона Станісласа Джойса і Мэры Джэйн Мары. Гаротнае становішча бацькавых спраў бадай што пусціла ўсю сям'ю з торбаю па свеце, таму бацька пісьменніка быў змушаны колькі разоў мяняць працу. Сям'я неаднойчы пераязджала з аднаго раёна Дубліна ў іншы. Джэймс здолеў атрымаць някепскую адукацыю, але галеча і неўладкаванасць яго жыцця ў юнацтве назаўжды засталіся ў ягонай памяці, што часткова адбілася і ў яго творах. Сам Джойс часта праводзіў біяграфічныя аналогіі з галоўным героем некаторых сваіх твораў («Партрэт мастака ў юнацтве» і «Уліс») Стывенам Дэдалам.
Ва ўзросце 6 гадоў Джойс паступіў у езуіцкі каледж Клангоўз Вудс у Клейне, а пасля, у 1896 г. — у дублінскі каледж Бельведэр, які скончыў у 1897 г. Праз год Джэймс паступіў на вучобу ў дублінскі ўніверіытэт (так званы Універсітэцкі каледж), які скончыў у 1902 г.
У 1900 г. у дублінскай газеце «Двухтыднёвы агляд» выйшла першая публікацыя Джэймса Джойса — эсэ аб п'есе Генрыка Ібсена «Калі мы, мёртвыя, абуджаемся». У гэты ж час Джойс пачаў пісаць лірычныя вершы. З 1916 года выдаваўся ў літаратурным амерыканскім часопісе «Літл Рэвю», заснаваным Джэйн Хіп і Маргарэт Андэрсан.
У 22 гады Джойс з'ехаў у Парыж. Гэта быў яго першы ад'езд на кантынент, дзе з прычыны фінансавых праблем ён, як некалі і яго бацька, часта мяняў прафесіі. Ён быў за журналіста, за настаўніка і г.д. Праз год па пераездзе ў Францыю, Джойс атрымаў тэлеграму пра тое, што ў яго захварэла маці, ды вярнуўся ў Ірландыю. Пасля смерці маці ў 1904 годзе Джойс зноўку пакінуў радзіму, цяпер разам з пакаёўкай Норай Барнакл, з якою пазней (праз 27 год) ажаніўся.
Незадоўга да пачатку Першае сусветнае вайны Джойс з жонкаю перабраліся ў Цюрых, дзе ён пачаў працаваць над раманам «Партрэт мастака ў юнацтве», а пазней і над першымі раздзеламі «Уліса». Перамяшчаючыся па Еўропе, Джойс пісаў вершы, некаторыя з якіх публікаваліся ў анталогіях імажызму. Ён таксама працягваў працаваць над «Улісам», раманам, які ўпершыню пабачыў свет не на радзіме пісьменніка (дзе быў апублікаваны ў 1933 годзе), а ў Францыі. Гэта найвядомейшы Джойсаў твор, дзе аўтар на 600 старонках апавядае пра адзін дзень (16 чэрвеня 1904 г.) дублінскага жыда Леапольда Блюма. Нягледзячы на тое, што «Уліс» ствараўся за мяжой, паводле гэтай кнігі, як сцвярджаў сам Джойс, магчыма было б аднавіць Дублін у выпадку яго знішчэння. Дзень 16 жніўня святкуецца прыхільнікамі Джойса ўва ўсім свеце як Блумсдэй (Bloomsday).
У Парыжы Джэймс Джойс пачаў працу над сваім астатнім маштабным творам — «Памінкі па Фінегану», апублікаваным у 1939 годзе. Гэты складаны эксперыментальны раман публікай быў прыняты досыць абыякава, але ён і дагэтуль застаецца кнігай «для спецыялістаў», у адрозненні ад ранейшай Джойсавай кнігі навэл «Дублінцы», якая цяпер лічыцца узорнаю ў гэтым жанры.
Пасля паражэння Францыі і акупацыі часткі яе тэрыторыі нямецкімі войскамі на пачатку Другой сусветнай вайны Джойс вярнуўся ў Цюрых. Ён моцна пакутаваў ад глаўкомы. Штодня здароўе пісьменніка ўсё горшала, і 13 студзеня 1941 года ён памёр.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.