From Wikipedia, the free encyclopedia
Джыл Дораці Айрленд (англ.: Jill Dorothy Ireland; 24 красавіка 1936, Лондан — 18 мая 1990, Малібу) — англійская і амерыканская актрыса.
Джыл Айрленд | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 красавіка 1936[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 18 мая 1990 (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | David McCallum[d] і Чарлз Бронсан |
Дзеці | Val McCallum[d] |
Прафесія | кінаактрыса, актрыса, аўтабіёграф |
Узнагароды |
зорка на галівудскай «Алеі славы» (20 чэрвеня 1989) |
IMDb | ID 0409866 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джыл Айрленд нарадзілася ў сям’і вінароба. Сваю кар’еру пачала падлеткам, у сярэдзіне 1950-х гадоў. Яе дэбютам стала маленькая роля ў фільме «О… Разалінда!!» з Майклам Рэдгрэйвам. Далей былі ролі ў фільмах «Сайман і Лаура» (1955) і «Трое ў лодцы, не лічачы сабакі» (1956).
Пасля пераезду ў Галівуд Айрленд пачала здымацца ў серыялах. У 1964—1967 гадах яна знялася ў 5 эпізодах серыяла «Чалавек з А. Н. К. Л.».
У канцы 1970-х гадоў Айрленд працавала супрадзюсарам некаторых кінафільмаў. Таксама ў 1977 годзе яна запісала альбом «Прывітанне і Бывай».
У 1957 годзе Айрленд выйшла замуж за акцёра Дэвіда Мак-Калума. У гэтым шлюбе ў іх было тры сыны — Пол, Валентайн і іх прыёмны сын Джэйсан Мак-Калум, які памёр ад перадазіроўкі лекаў у 1989 годзе. Мак-Калум і Айрленд развяліся ў 1967 годзе.
У 1968 годзе Айрленд стала жонкай Чарлза Бронсана. Пазнаёміліся яны некалькімі гадамі раней, калі Бронсан і Мак-Калум разам здымаліся ў фільме «Вялікія ўцёкі». У пары было дзве дачкі: родная Зулейка і прыёмная Катрына. Разам пара заставалася да самай смерці Джыл у 1990 годзе.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.