From Wikipedia, the free encyclopedia
Джу́ра Ку́рапа (сербск.: Ђуро Курепа / Đuro Kurepa; 16 жніўня 1907, Майске Полянэ — 2 лістапада 1993, Бялград) — сербскі югаслаўскі матэматык, доктар фізіка-матэматычных навук, правадзейны член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў, на працягу шматлікіх гадоў прафесар Бялградскага ўніверсітэта. Аўтар звыш 700 навуковых артыкулаў, кніг, аглядаў і іншых публікацый.
Джура Курапа | |
---|---|
сербск.: Ђуро Курепа | |
| |
Дата нараджэння | 16 жніўня 1907[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 лістапада 1993[1][2][…] (86 гадоў) |
Месца смерці |
|
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
|
Род дзейнасці | матэматык, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | матэматыка[5], тапалогія[5], тэорыя мностваў[5] і тэорыя лікаў[5] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Maurice René Fréchet[d] |
Вядомы як | матэматычная логіка, тэорыя мностваў |
Член у |
|
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джура Курапа нарадзіўся 16 жніўня 1907 года ў вёсцы Майске Полянэ Каралеўства Харватыі і Славоніі, якое ўваходзіла ў склад Аўстра-Венгрыі. Быў малодшым з чатырнаццаці дзяцей у сваіх бацькоў Радэ і Андэліі Курапаў.
Скончыў мясцовую агульнаадукацыйную школу, пазней працягнуў навучанне ў муніцыпалітэце Гліна, затым вучыўся ў старэйшай школе ў Крыжаўці. У 1931 годзе скончыў факультэт прыродазнаўчых навук Заграбскага ўніверсітэта, пасля чаго на працягу некаторага часу працаваў памочнікам выкладчыка матэматыкі. Пазней адправіўся працягваць навучанне ў Францыю, вучыўся ў Калеж дэ Франс і Парыжскім універсітэце. Пад кіраўніцтвам выдатнага французскага матэматыка Марыса Рэнэ Фрэшэ у 1935 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму Ensembles ordonnées et ramifiés[8].
Стаўшы доктарам матэматычных навук, Курапа працягваў вывучэнне прадмета ў Парыжскім універсітэце і ў Варшаўскім універсітэце. У 1937 годзе ўладкаваўся працаваць памочнікам прафесара ў Заграбскім універсітэце, з 1948 года з’яўляўся штатным прафесарам гэтай навучальнай установы. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і стварэння Сацыялістычнай Федэратыўнай Рэспублікі Югаславія правёў маштабнае турнэ па пяці буйных амерыканскіх ВНУ: чытаў лекцыі ў Гарвардскім універсітэце, Чыкагскім універсітэце, Каліфарнійскім універсітэце, Інстытуце перспектыўных даследаванняў у Прынстане і Калумбійскім універсітэце.
Пачынаючы з 1965 года Джура Курапа працаваў у Бялградскім універсітэце, прысвяціў сябе вывучэнню матэматычнай логікі і тэорыі мностваў. З’яўляўся правадзейным членам некалькіх навуковых арганізацый, як то Сербская акадэмія навук і мастацтваў і Югаслаўская акадэмія навук і мастацтваў (у 1991 годзе пераназвана ў Харвацкую акадэмію навук і мастацтваў). Акрамя таго, быў заснавальнікам і прэзідэнтам Таварыства матэматыкаў і фізікаў Харватыі, заснавальнікам і галоўным рэдактарам часопіса «Mathematica Balkanica», прэзідэнтам Югаслаўскага нацыянальнага камітэта па матэматыцы, Балканскага матэматычнага таварыства, Саюза югаслаўскіх таварыстваў матэматыкаў, фізікаў і астраномаў. У 1976 годзе ганараваны ўзнагародай AVNOJ, у 1977 годзе сышоў з Бялградскага ўніверсітэта на заслужаны адпачынак[9].
Памёр 2 лістапада 1993 года ў Бялградзе. Яго пляменнік Светазар Курапа таксама быў даволі вядомым матэматыкам[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.