From Wikipedia, the free encyclopedia
Джон Чарлз Полані (венг.: Polányi János Károly; нар. 23 студзеня 1929[1][2][…], Берлін[1][3][…]) — канадскі хімік, сын вядомага брытанскага хіміка і філосафа Майкла Полані, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1986 года «за ўклад у развіццё даследаванняў дынамікі элементарных хімічных працэсаў», якую ён падзяліў з Лі Юаньчжэ і Дадлі Хершбахам.
Джон Чарлз Полані | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 студзеня 1929[1][2][…] (95 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Майкл Полані |
Жонка | Brenda Bury[d] |
Род дзейнасці | хімік, фізік, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Фарадэеўская лекцыя[d] (2010) Каралеўскі медаль[d] (1989) медаль Гельмгольца[d] (2012) медаль Генры Маршала Торы[d] (1977) Marlow Award[d] (1962) прэмія Вольфа па хіміі (1982) Прэмія стагоддзя[d] (1964) Бэйкераўская лекцыя[d] (1994) Killam Prize[d] (1988) Remsen Award[d] (1978) Steacie Prize[d] (1965) грант Гугенхайма (1970) грант Гугенхайма (1979) Polanyi Medal[d] (1988) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Член Каралеўскага таварыства Канады (1966), Лонданскага каралеўскага таварыства (1971)[7], замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1978)[8], член Папскай акадэміі навук (1986)[9].
Джон Полані нарадзіўся 23 студзеня 1929 года ў Берліне. Бацька — вядомы хімік Майкл Полані, маці — Магда Элізабет Полані. З прыходам да ўлады нацыстаў у 1933 годзе, з-за яўрэйскага паходжання сям’я была вымушаная бегчы ў Манчэстэр, дзе яго бацька стаў прафесарам хіміі Манчэстэрскага ўніверсітэта. Джон Полані скончыў Манчэстэрскі ўніверсітэт у 1949 годзе, а ў 1952 годзе там жа абараніў дысертацыю па хіміі. У 1952—1954 гадах працаваў у Дзяржаўным навукова-даследчым Савеце Канады ў Атаве, у тым ліку ў лабараторыі будучага Нобелеўскага лаўрэата (1971 года) Герхарда Герцберга, дзе сабраў спектраскапічную ўстаноўку для праверкі вагальнага і вярчальнага ўзбуджэння ў малекулах ёда. У 1954—1956 гадах стажыраваўся ў Прынстанскім універсітэце. У 1956 годзе стаў выкладчыкам універсітэта Таронта, а ў 1962 годзе — прафесарам.
Полані распрацаваў метад інфрачырвонай хемілюмінесцэнцыі для вывучэння дынамікі хімічных працэсаў.
У 1992 годзе падпісаў «Папярэджанне чалавецтву»[10].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.