![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/8f/Lac_Daumesnil_6.jpg/640px-Lac_Daumesnil_6.jpg&w=640&q=50)
Даменіль
From Wikipedia, the free encyclopedia
Даменіль (фр.: Lac Daumesnil) — адно з трох штучных азёр Венсенскага лесу.
Хуткія факты Даменіль, Морфаметрыя ...
Даменіль | |
---|---|
фр.: Lac Daumesnil | |
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | ≈50 м |
Даўжыня | 0,8 км |
Шырыня | 0,25 км |
Плошча | 0,12 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна |
![]() |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Закрыць
Плошча люстэрка возера складае прыкладна 0,12 км². Знаходзіцца ў паўднёва-заходняй частцы Венсенскага лесу, прыкладна ў 300 метрах на поўнач ад Венсенскага веладрома. Возера названа ў гонар барона П’ера Даменіля. На возеры маецца 2 вострава (Берса і Рэйі), востраў Рэйі злучаны мастамі з востравам Берса і з астатняй тэрыторыяй парка. Як і тры іншыя возера парку (Сен-Мандэ, Гравель і Мінім), Даменіль з’яўляецца часткай гідрасістэмы Венсенскага лесу, якая забяспечвае падсілкоўванне азёр водамі Сены. Возера было выкапана ў 1860-ых гадах, падчас пераўтварэння Венсенскага лесу ў парк.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |