From Wikipedia, the free encyclopedia
Даменікіна (іт. Domenichino, сапраўднае імя Даменіка Дзамп’еры (іт. Domenico Zampieri); 21 кастрычніка 1581, Балоння — 6 красавіка 1641, Неапаль) — італьянскі мастак балонскай школы, настаўнік Пусэна і Ларэна, папярэднік класіцызму.
Даменікіна | |
---|---|
італ.: Domenichino | |
Імя пры нараджэнні | італ.: Domenico Zampieri |
Дата нараджэння | 21 кастрычніка 1581 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 красавіка 1641[2][3][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, архітэктар, дзеяч выяўленчага мастацтва |
Уплыў | Дэніс Калверт і Ладавіка Карачы |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сын чаравічніка. Вучыўся ў Дзяніса Калверта, працаваў у братоў Карачы, у 1601 годзе перабраўся ў Рым. Распісваў палацца Фарнезэ, пісаў фрэскі ў царкве Сант-Анофрыа. Працаваў разам з Гвіда Рэні ў царкве Святога Рыгора Вялікага. Убачыўшы там яго фрэску «Пічаванне Святога Андрэя», найуплывовы Анібале Карачы прызнаў, што вучыцца зараз у яго мастацтва.
Затым Даменікіна распісваў цэрквы Сан-Луіджы-дэі-Франчэзі (цыкл «Жыццё Святой Цэцыліі»), Санта-Марыя-ін-Трастэверэ і іншыя рымскія цэрквы, а таксама вілу Альдабрандзіні ў Фраскаці. З 1630 г. распісваў скарбніцу ў Саборы св. Януарыя (цыкл «Жыццё Святога Януарыя» і інш.).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.