адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Дабрагашча́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Дабрагошча.
Дабрагашчанскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жлобінскі раён |
Уключае | 12 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Дабрагошча |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 901 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Жлобінскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Жлобінскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 28 чэрвеня 1939 года ў складзе адноўленага Стрэшынскага раёна, з 17 снежня 1956 года ў складзе Жлобінскага раёна. 11 лютага 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Мормальскага сельсавета (Бор, Мормаль, майстэрня саўгаса «Мормаль» і станцыя Мормаль)[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Дабрагашчанскага сельсавета 14 населеных пунктаў[2]. 1 красавіка 1983 года скасаваны пасёлак Бор[3], 16 верасня 2011 года — вёска Падхваёва[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 1232 чалавекі[5], з іх 92,9 % — беларусы, 5,2 % — рускія, 1,1 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 901 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.