Гіта Уэсекская
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіта Уэсекская (англ.: Gytha of Wessex; ? — 10 сакавіка 1098, 1107[5]?) — прынцэса англійская, дачка апошняга ўладнага англасаксонскага караля Гаральда II Годвінсана і Элдгіты Лебядзіная шыя.
Гіта Уэсекская | |
---|---|
Нараджэнне |
каля 1053 |
Смерць | 10 сакавіка 1098(1098-03-10) ці 1107 |
Род | Годвін Уэсэкскі[d] |
Бацька | Гаральд II Годвінсан[1][2][…] |
Маці | Эдгіта Лебядзіная шыя[d][3] |
Муж | Уладзімір Манамах[1][2][…] |
Дзеці | Мсціслаў Уладзіміравіч[1][2][…], Яраполк Уладзіміравіч[1], Вячаслаў Уладзіміравіч[1], Ізяслаў Уладзіміравіч, Святаслаў Уладзіміравіч, Euphemia of Kyiv[d][4] і Юрый Далгарукі[4] |
Пасля гібелі бацькі ў бітве пры Гасцінгсе (1066) уцякла ў Фландрыю, пасля, паводле Саксона Граматыка, разам з некалькімі братамі і сёстрамі жыла ў свайго дзядзькі Свена Эстрыдсана, караля дацкага.
У 1074 пабралася шлюбам з рускім кн. Вальдэмарам (Уладзімірам Манамахам). Маці Мсціслава Вялікага, які ў заходніх крыніцах, следам за дзедам па кудзелі, зваўся Гаральдам.
А. В. Назарэнка выказаў гіпотэзу, што Гіта падтрымлівала сувязь з Панцеляймонаўскім кляштаром у Кёльне і ўдзельнічала ў 1-м Крыжовым паходзе разам з Готфрыдам Бульёнскім, памерла і пахаваная ў Палесціне. Паводле іншай версіі, памерла ў Смаленску ў 1107[5].