From Wikipedia, the free encyclopedia
Гіперыён (стар.-грэч.: Ὑπερίων) — натуральны спадарожнік Сатурна. Адкрыты ў 1848 годзе і названы ў гонар тытана Гіперыёна.
Гіперыён | |
---|---|
спадарожнік Сатурна | |
Першаадкрывальнік | William Cranch Bond[d][1], George Phillips Bond[d] і Уільям Ласел[1] |
Дата адкрыцця | 16 верасня 1848[1] |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 1 500 934 км |
Эксцэнтрысітэт | 0,1230061 |
Перыяд абарачэння | 21,276 суткі[2] |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 5,58 ± 0,02 zettagram[3] |
Атмасфера | няма |
Лічыцца, што працягласць сутак на Гіперыёне нясталая з-за таго, што спадарожнік абарачаецца вакол Сатурна па моцна выцягнутай эліптычнай арбіце, а таксама валодае вельмі несферычнай формай. Акрамя таго, Гіперыён знаходзіцца ў арбітальным рэзанансе з Тытанам: суадносіны перыядаў звароту гэтых спадарожнікаў вакол Сатурна роўныя 4:3. У выніку працягласць сутак можа адрознівацца на дзясяткі працэнтаў на працягу некалькіх тыдняў.
Паверхня спадарожніка пакрыта кратарамі. Вышчарбленыя абрысы паверхні - гэта сляды катастрафічных сутыкненняў. Невялікія адрозненні колеру паверхні, відаць, адлюстроўваюць адрозненні ў складзе. На дне большасці кратараў знаходзіцца цёмнае рэчыва. Таксама на малюнках спадарожніка ёсць яркія дэталі. Гэта сведчыць пра тое, што ў некаторых месцах таўшчыня цёмнага рэчыва можа быць усяго некалькі дзясяткаў метраў. Шчыльнасць Гіперыёна настолькі малая, што ён, верагодна, складаецца на 60% з звычайнага вадзянога лёду з невялікай прымешкай камянёў і металаў, а асноўную частку яго ўнутранага аб'ёму (да 40 працэнтаў або нават больш) складаюць пустэчы.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.