From Wikipedia, the free encyclopedia
Густаў Вігеланд (нарв.: Gustav Vigeland; 11 красавіка 1869, Мандал — 12 сакавіка 1943, Осла) — нарвежскі скульптар, стваральнік Парку скульптур Вігеланда ў Осла.
Густаў Вігеланд | |
---|---|
нарв.: Gustav Vigeland | |
| |
Імя пры нараджэнні | букмал: Adolf Gustav Thorsen |
Дата нараджэння | 11 красавіка 1869[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 сакавіка 1943[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Нарвегія |
Род дзейнасці | скульптар, разьбяр па дрэве |
Жанр | мадэрнізм |
Вядомыя працы | Парк скульптур Вігеланда |
Уплыў на | Felix Ezzi[d] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да 1902 года Вігеланд быў заняты аднаўленнем Нідароскага сабора ў Тронхейма. Сярэднявечнае мастацтва аказала ўплыў на Вігеланда і стала частай тэмай у яго працах. Вярнуўшыся ў Осла, ён атрымаў ад гарадскіх уладаў закінутую студыю, у якой змог працягнуць працаваць. У 1905 годзе, пасля таго як Нарвегія атрымала незалежнасць, Вігеланд быў прызнаны самым таленавітым нарвежскім скульптарам і стаў атрымліваць высокія ганарары за выраб статуй і бюстаў, што славілі яго вядомых нарвежцаў, такіх як Генрык Ібсен і Нільс Хенрык Абель.
У 1906 годзе Вігеланд прапанаваў крэйдавую мадэль для збудавання фантана, які камуна Осла першапачаткова планавала размясціць на плошчы перад будынкам стортынга. Але з-за рознагалоссяў з нагоды месцазнаходжання фантана заканчэнне працы было адкладзена. Тым часам Вігеланд змяніў першапачатковы праект фантана — павялічыў яго памеры, дадаў у кампазіцыю некалькі скульптурных груп, а ў 1919 годзе — яшчэ і высокую гранітную калону.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.