Грынпіс
неправительственная экологическая организация / From Wikipedia, the free encyclopedia
Грынпі́с (англ.: Greenpeace — «зялёны свет») — міжнародная грамадская прыродаахоўная арганізацыя, заснаваная ў г. Ванкувер, Канада 15 верасня 1971 года Дэвідам Мактагартам.
Хуткія факты Грынпіс, Тып ...
Грынпіс | |
---|---|
Тып | Міжнародная недзяржаўная арганізацыя[1] |
Год заснавання | 1972 |
Заснавальнікі | Irving Stowe[d], Dorothy Stowe[d], Jim Bohlen[d], Paul Côté[d], Robert Hunter[d] і Ben Metcalfe[d] |
Размяшчэнне | Амстэрдам, Нідэрланды (Грынпіс Інтэрнэшнл) |
Сфера дзейнасці | Ахова навакольнага асяроддзя, Пацыфізм |
Прыбытак |
|
Ахвяраванні | € 196.600.000 (2008) |
Колькасць супрацоўнікаў | больш за 1.500 |
Колькасць членаў | 2.860.000 (2008) |
Даччыныя арганізацыі | Greenpeace France[d], Greenpeace India[d], Q88958809?, Greenpeace East Asia[d] і Greenpeace USA[d] |
Вэб-сайт | greenpeace.org |
Закрыць
Асноўная мэта — дамагчыся вырашэння глабальных экалагічных праблем, у тым ліку шляхам прыцягнення да іх ўвагі грамадскасці і ўладаў.
Грынпіс існуе толькі за кошт ахвяраванняў прыхільнікаў і прынцыпова не прымае фінансавую дапамогу ад дзяржаўных структур, палітычных партый або бізнесу.
Грынпіс вядомы сваімі гучнымі акцыямі, нацэленымі на прыцягненне ўвагі СМІ да экалагічных праблем. Сведчанне — адзін з прынцыпаў Грынпіс. Арганізацыя імкнецца пабываць на месцы экалагічнага злачынствы і даць людзям незалежную і праўдзівую інфармацыю.