Граніцкі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Маладзечанскім раёне Мінскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гра́ніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Гранічы.
Граніцкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Маладзечанскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гранічы |
Дата ўтварэння |
12 кастрычніка 1940 1 кастрычніка 1973 |
Дата скасавання |
16 ліпеня 1954 28 мая 2013 |
Насельніцтва (2009) | 845 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Паштовыя індэксы | 222333 |
Код аўтам. нумароў | 5 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сычавіцкага сельсавета[1]. 1 кастрычніка 1973 года цэнтр Сычавіцкага сельсавета перанесены ў вёску Гранічы, сельсавет перайменаваны ў Граніцкі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 15 населеных пунктаў[3]. 28 мая 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Радашковіцкага сельсавета[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 845 чалавек[5], з іх 94,7 % — беларусы, 2,2 % — рускія, 2,1 % — украінцы[6].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: аграгарадок Гранічы, вёскі Вялікі Бор, Вялікія Бакшты, Гарнякі, Дубкі, Загорцы, Камарнікі, Кліманты, Кодзеўцы, Максімаўка, Малы Бор, Малыя Бакшты, Новая, Радзеўцы, Сычавічы.