Грабаўскі сельсавет (Гомельскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Гомельскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гра́баўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Грабаўка.
Грабаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Гомельскі раён |
Уключае | 8 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Грабаўка |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 1 737 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў складзе Церахоўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Пясочна-Будскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Добрушскага раёна. З 18 студзеня 1965 года ў складзе Гомельскага раёна, апрача пасёлка Кавалёў, які быў перададзены Насовіцкаму сельсавету Добрушскага раёна[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 8 населеных пунктаў[3].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1557 чалавек[4], з іх 89,0 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 2,6 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1737 чалавек[6].