![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/Jean-Leon_Gerome_Pollice_Verso.jpg/640px-Jean-Leon_Gerome_Pollice_Verso.jpg&w=640&q=50)
Гладыятар
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гладыятар (лац.: gladiator — «мечнік», ад gladius — «меч», «гладыус») — воін-нявольнік часоў старажытнага Рыма, які выступаў на відовішчных мерапрыемствах, змагаючыся на арэне з іншымі гладыятарамі, або з жывёламі (львамі).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c5/Jean-Leon_Gerome_Pollice_Verso.jpg/640px-Jean-Leon_Gerome_Pollice_Verso.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/07/Astyanax_vs_Kalendio_mosaic.jpg/320px-Astyanax_vs_Kalendio_mosaic.jpg)
Самая вядомая арэна, дзе змагаліся гладыятары — Калізей у Рыме. Гледачы арэны маглі прагаласаваць: або забіць, або пашкадаваць пераможанага гладыятара. Існавалі розныя віды гладыятараў, якія адрозніваліся тыпам выкарыстоўваемай зброі і даспехаў. Выдатным гладыятарам маглі даваць свабоду. Тыя, хто дажывалі да старасці, маглі стаць трэнерамі іншых гладыятараў.