спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Кіраўнікі Люксембурга цяпер носяць тытул вялікіх герцагаў. Замак Люксембург быў пабудаваны ў 963 годзе графам Зігфрыдам, але тытул граф Люксембурга ўпершыню з'явіўся ў крыніцах толькі ў актах Вільгельма I на мяжы XI і XII стагоддзяў.
1026 — 1047: Генрых II (пам. 1047), пляменнік папярэдняга, сын Фрыдрыха (пам. 1019), графа Мозельгау, таксама герцаг Баварыі (Генрых VII) з 1042
1047 — 1057: Гілберт (Гізельберт) (1007—1059), брат папярэдняга
1057 — 1086: Конрад I (1040—1086), сын папярэдняга
1086 — 1096: Генрых III (пам. 1096), сын папярэдняга
1096 — 1128: Вільгельм I (1081—1131), брат папярэдняга
1128 — 1136: Конрад II (пам. 1136), сын папярэдняга
Пасля смерці Конрада II, які не пакінуў сыноў, графства, у якім права на спадчыну перадавалася толькі па мужчынскай лініі, вярнулася ў склад Свяшчэннай Рымскай імперыі. Імператар тады ж перадаў графства графу Намюра Генрыху, маці якога была дачкой Конрада I Люксембургскага.
Намюрскі дом
1136 — 1196: Генрых IV Сляпы (1112—1196), таксама граф Намюра, унук Конрада I, сын Готфрыда (Жафруа) I, графа Намюра, і Эрмезінды Люксембургскай
1346 — 1353: Карл I (1316—1378), сын папярэдняга, таксама кароль Чэхіі з 1346, кароль Германіі (Карл IV) з 1346, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі з 1355
У 1353 годзе Карл перадаў Люксембург свайму брату Венцэславу (Венцэлю), а ў 1354 годзе зрабіў Люксембург герцагствам.
1461—1461: Людовік XI (1423—1483), кароль Францыі, сын папярэдняга. Саступіў правы на Люксембург герцагу Бургундыі Філіпу Добраму ў знак удзячнасці за дапамогу, якую той аказаў яму ў перыяд, калі Людовік быў дафінам.
1411—1443: Елізавета фон Гёрліц (1390—1451), пляменніца Венцэля II і Жыгімонта, дачка Іаана фон Гёрліц. Для выплаты абавязкаў прадала Люксембург герцагу Бургундыі Філіпу III Добраму
1467—1477: Карл Смелы (1433—1477), герцаг Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, граф Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграф Намюра з 1467, герцаг Гелдэрна c 1473, сын Філіпа III
1477—1482: Марыя (1457—1482), герцагіня Бургундыі, Брабанта, Лімбурга, Люксембурга, Гелдэрна, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, Галандыі, Зеландыі, маркграфіня Намюра, дачка Карла I
1598—1621: Ізабела Клара Яўгенія (1566—1633), герцагіня Брабанта, Лімбурга, Гелдэрна і Люксембурга, графіня Бургундыі, Артуа, Генегау, маркграфіня Намюра з 1598, дачка караля Філіпа II
1665—1700: Карл III (1661—1700), кароль Іспаніі (Карл II), герцаг Брабанта і інш., сын караля Філіпа IV
Падчас Вайны за іспанскую спадчыну 1701—1714 года за Люксембург у шэрагу іншых нідэрландскіх уладанняў Габсбургаў спрачаліся Філіп Анжуйскі (будучы Філіп V Іспанскі) і Карл Аўстрыйскі (будучы імператар Карл VI). У выніку ў 1713 годзе герцагства апынулася ў руках Карла.
1713—1740: Карл IV (1685—1740), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Карл VI)
1740—1780: Марыя-Тэрэзія (1717—1780), імператрыца Свяшчэннай Рымскай імперыі, дачка папярэдняга
муж: Франц I Стэфан Латарынгскі (1708—1765), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі
Габсбургска-Латарынгскі дом
1780—1790: Іосіф (1741—1790), імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Іосіф II), сын Марыі Тэрэзіі і Франца I
1780—1790: Леапольд (1747—1792), вялікі герцаг Тасканскі, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі (Леапольд II), брат папярэдняга
1792—1794: Франц (1768—1835), апошні імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі і першы аўстрыйскі імператар, сын папярэдняга
Ў 1794—1813 годзе Люксембург быў акупаваны Францыяй.
Па выніках Венскага кангрэса у 1815 годзе Люксембург атрымаў статус Вялікага герцагства і быў перададзены каралю Нідэрландаў Вілему I.
1840—1849: Вільгельм II (1792—1849), кароль Нідэрландаў (Вілем II), сын папярэдняга
1849—1890: Вільгельм III (1817—1890), кароль Нідэрландаў (Вілем III), сын папярэдняга
Вілем III пакінуў толькі дачку, якая атрымала ў спадчыну каралеўства Нідэрланды. Але, паколькі ў Люксембургу права на спадчыну перадавалася толькі па мужчынскай лініі, то герцагам стаў бліжэйшы сваяк па мужчынскай лініі, якім быў герцаг Насау Адольф.