From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Тыраны — афіцыйны геральдычны сімвал горада Тыраны, сталіцы Албаніі.
Герб Тыраны | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2001 |
Шчыт |
французскі |
Заснаванне | 2001 |
Герб Тыраны ўяўляе сабой геральдычны шчыт нетрадыцыйнай французскай формы, вертыкальна падзелены на дзве роўныя часткі, правая з якіх афарбавана ў чырвоны, левая — блакітны колеры. На чырвоным полі змешчана выява срэбнай (белай) гадзіннікавай вежы — вядомай славутасці горада, пабудаванай у XIX стагоддзі. На блакітным полі намалявана стылізаваная фігура сярэбранага ваўка, які стаіць на задніх лапах і трымае ў пярэдняй лапе залатую лілею. Выяву ваўка перасякае чырвоная перавязь з двума сярэбранымі васьміканцовымі зоркамі.
Воўк у народных балканскіх легендах паўстае, як сімвал строгай, але мудрай і справядлівай улады, якая клапоціцца пра свой народ. Французская лілея служыць напамінам аб падпарадкаванні часткі албанскіх зямель да сярэдзіны XIV стагоддзя сіцылійскім каралям. Герб увянчаны трохпрамянёвай каронай з вежамі сярэбранага колеру, што сімвалізуе сталічны статус горада.
Гарадскі герб быў афіцыйна зацверджаны 2001 года. Такім чынам Тырана з'яўляецца апошняй сярод еўрапейскіх сталіц, якая атрымала свой уласны герб.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.