Французскі шчыт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Французскі шчыт — адна з асноўных формаў геральдычнага шчыта, якая выкарыстоўваецца ў геральдыцы. Уяўляе сабой прамавугольнік з найбольшым завастрэннем у сярэдняй ніжняй частцы. Суадносіны шырыні і вышыні складаюць 8:9, суадносіны верхняга і ніжняга палёў па вертыкальнай восі роўныя 1.0:1.0. Ніжнія вуглы шчыта — акруглыя.

У параўнанні з іншымі геральдычнымі шчытамі мае найбольшую плошчу для запаўнення, таму што форма іншых шчытоў больш складаная. У сувязі з гэтым французскі шчыт выкарыстоўваецца часцей, чым іншыя шчыты[1]. Структурна ўяўляюць сабою выяву галоўнай эмблемы на фоне шчыта французскага тыпу дзяржаўныя гербы Германіі, Чэхіі, Польшчы, Албаніі, Грэцыі, Румыніі, Расіі, а таксама герб былой Югаславіі[2].
Форма шчыта ў геральдыцы асаблівага значэння не мае, таму што адзін і той жа герб можа быць намаляваны ў рознай стылістычнай манеры з выкарыстаннем розных формаў шчыта і пры гэтым заставацца нязменным з геральдычнага пункта гледжання.
Гісторыя
Французскі шчыт быў тыповым для ўсіх гарадоў Расійскай імперыі XIX стагоддзя. Французскія шчыты засталіся ў гербаў Расійскай Федэрацыі і часткова Беларусі. Таксама гербы, якія выкарыстоўвалі французскі шчыт, былі ў гарадоў Усходняй Украіны ў XIX—XX стст. Цяпер для муніцыпальных і тэрытарыяльных гербаў Украіны па рэкамендацыях Украінскага геральдычнага таварыства замест французскага выкарыстоўваецца іспанскі шчыт, які выкарыстоўваўся ў гербах украінскіх гарадоў у ранні перыяд у XIV—XVII стст.
- Герб Масквы на французскім шчыце
- Герб Віцебскай губерні Расійскай імперыі
- Сучасны герб Віцебскай вобласці
- Герб Кіева, перыяду Расійскай імперыі на французскім шчыце
Зноскі
- Крыніца: Форма геральдычных шчытоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2012. Праверана 14 верасня 2015.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.