Remove ads
From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Румыніі быў прыняты парламентам Румыніі 10 верасня 1992 г. Гэты герб заснаваны на малым гербе каралеўства Румынія (выкарыстоўваўся ў 1922—1947 гг.). Галоўны элемент герба — залаты арол, які трымае ў дзюбае крыж, а ў лапах — скіпетр і меч. Асноўныя колеры герба — чырвоны, жоўты і сіні — уяўляюць колеры сцяга Румыніі.
Герб Румыніі | |
---|---|
Версіі | |
Версія, якая выкарыстоўваецца для пячатак, і на пасведчаннях асобы. |
|
Дэталі | |
Суб’ект | Румынія |
Зацверджаны | 10 верасня 1992 года |
Заснаванне | 10 верасня 1992 |
Шчыт, размешчаны на арле, падзелены на пяць палёў, у кожным з якіх знак гістарычнай вобласці Румыніі.
Герб Румыніі з'явіўся ў 1859 годзе, калі Аляксандр Іаан Куза аб'яднаў дзве румынскія дзяржавы — Малдавію і Валахію. Тады два геральдычных знака — залаты арол і зубр — былі афіцыйна аб'яднаныя.
Да 1866 г было некалькі варыянтаў герба. У 1866 годзе пасля абранне Кароля князем Румыніі шчыт быў падзелены на чвэрці. У першай і чацвёртай быў намаляваны арол, а ў другой і трэцяй — зубр. Над шчытом размяшчаўся герб кіравальнай дынастыі — Гагенцалернаў-Зігмарынгенаў. Пасля вайны за незалежнасць на чацвёртую чвэрць герба быў змешчаны знак Дабруджы — дэльфіны, а на трэцюю — знак Алтэніі — залаты леў. Над шчытом была змешчаная стальная карона, якая азначае суверэнітэт і незалежнасць. Герб зведаў змены ў 1922 годзе пасля ўваходжання Трансільваніі ў склад Румыніі. Тады герб Трансільваніі быў змешчаны на чацвёртую чвэрць, на трэцяй чвэрці стаў адлюстроўвацца аб'яднаны герб Баната і Алтэніі (мост і залаты леў), герб Дабруджы быў перанесены на ўстаўку. Герб быў змешчаны на грудзі каранаванага арла, як знак лацінскага паходжання румынаў. Арол быў змешчаны на сіні шчыт са сталёвай каронай. Існавала тры версіі: малы, сярэдні (з дэвізам і гербатрымальнікамі), вялікі (з плашчом).
Пасля 1948 г., калі да ўлады прыйшлі камуністы, герб і сцяг былі замененыя. Герб стаў выкананы на ўзор іншых сацыялістычных краін. Гэта быў пейзаж (лес, узыходзячае сонца паміж гарамі), апраўлены каласамі пшаніцы, перавязанымі стужкай колераў сцяга. Да 1989 г ён тройчы змяняўся. У першы раз адразу пасля 1948 г. (пры абвяшчэнні рэспублікі), другі раз — у 1956 г. (дададзеная чырвоная зорка) і канчаткова ў 1966 г., калі Румынія перастала быць Народнай Рэспублікай, а стала Сацыялістычнай Рэспублікай. Герб змяшчаўся ў цэнтр сцяга.
Неадкладна пасля рэвалюцыі 1989 г., румынамі было вырашана прыняць новы герб Румыніі. Знакам рэвалюцыі быў сцяг з дзюрай на месцы герба.
Створаная геральдычная камісія працавала напружана і прадставіла канчатковае рашэнне ў парламент, дзе новы герб быў прыняты двума палатамі на сумесным паседжанні.
Пасля 1948 года, калі да ўлады прыйшлі камуністы, герб і сцяг былі заменены. Герб быў выкананы на ўзор іншых сацыялістычных краін. Гэта быў пейзаж (лес, узыходзячае сонца паміж гор), апраўлены каласамі пшаніцы, перавязанымі стужкай колераў сцяга. Да 1989 года ён тройчы змяняўся. У першы раз адразу пасля 1948 года (пры абвяшчэнні рэспублікі), другі раз — у 1956 (дададзена чырвоная зорка) і канчаткова ў 1966, калі Румынія перастала быць Народнай Рэспублікай, а стала Сацыялістычнай Рэспублікай. Герб змяшчаўся ў цэнтр сцяга.
Неадкладна пасля рэвалюцыі 1989 года было вырашана прыняць новы герб Румыніі. Сімвалам рэвалюцыі быў сцяг з дзіркай на месцы герба.
Створаная геральдычная камісія працавала напружана і прадставіла канчатковае рашэнне ў парламент, дзе новы герб быў прыняты дзвюма палатамі на сумесным пасяджэнні.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.