From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Любчы — герб гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна. Герб зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 ліпеня 2014 г. № 373[1].
У 1590 кароль і вялікі князь Жыгімонт Ваза надаў Любчы Магдэбургскае права і герб: «у блакітным полі срэбная падкова з трыма залатымі крыжамі і дзвюма срэбнымі рыбамі»[2].
У 1644 Любча атрымала новы герб[2]: «у блакітным полі брама з дзвюма вежамі; наверсе брамы, паміж вежамі, збройны рыцар, у правай руцэ меч, у левай — шчыт»[3].
Сучасны герб Любчы ўяўляе сабой барочны шчыт, у блакітным полі якога намалявана сярэбраная падкова, на вяршыні якой знаходзіцца залаты кавалерскі крыж, яшчэ два крыжы таго ж металу прымацаваны да абодвух яе шыпоў. Унутры падковы намаляваны дзве рыбы (ласось) у слуп: правая галавой уверх, левая галавой уніз.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.