From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Дзяржынска — геральдычны знак горада Дзяржынска, Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці Беларусь.
Герб Дзяржынска | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 28 снежня 2006 |
Заснаванне | 28 снежня 2006 |
Аўтар герба | А. К. Цітоў |
Мастак | А. А. Шупляцоў |
У блакітным полі перакрыжаваныя чорная дубовая галіна з залатымі жалудамі і лісцем і залатая аліўкавая галіна з сямю чорнымі пладамі. Герб зарэгістраваны ў Гербавым матрыкуле Рэспублікі Беларусь 21 ліпеня 2008 года № 398.
Паводле мясцовага падання, у згарэлай праваслаўнай царкве горада быў абраз з надпісам «Крутагор’е, 1146 год». З гэтага часу і вядзе сваё летазлічэнне населены пункт: паселішча Крутагор’е, пазней мястэчка Койданава, з 1932 г. — горад Дзяржынск.
Пры Жыгімонце I Старым з 1539 г. Койданава стала цэнтрам староства, а калі ўладальнікам мястэчка стаў Мікалай Радзівіл Руды, Койданаўскае староства было ператворана ў графства. Койданава лічылася адным з найбуйнейшых мястэчак. У 1564 г. тут быў узведзены мураваны Кальвінскі збор, меліся замак, касцёл, ратуша, рынак, было 6 вуліц і млыны. У мястэчку на скрыжаванні важных гандлёвых шляхоў развіваліся рамёствы, гандаль, а пазней дзейнічалі вінакурны-дражджавы і лесапільны заводы, фабрыка па перапрацоўцы лёну.
Пра тое, што ў Койданава існаваў гарадскі герб упершыню было напісана ў кнізе І. Ф. Шпілеўскага і Л. А. Бабровіча «Мястэчка Койданава». У нашы дні, падчас падрыхтоўкі да заснавання герба і флага горада і раёна была праведзена даследчая праца па ўдакладненню выявы і апісання герба. Раней ён быў рэканструяваны гісторыкам А. К. Цітовым і мастаком А. А. Шупляцовым. У 2008 г. у Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі быў накіраваны афіцыйны запыт з просьбай выявіць гістарычныя дакументы XVI–XVIII ст., з інфармацыяй аб даце надання герба Койданаўскаму графству ці гораду. У адказе былі пералічаны некаторыя дакументальныя факты, якія сведчаць аб існаванні ў Койданава ў XVII–XIX стст. асаблівага права на гарадское самакіраванне, калі ў якасці ўзору браліся пэўныя нормы магдэбургскага права. Аднак у архіўных фондах Беларусі і Польшчы не ўдалося знайсці дакументы XVI–XVIII стст. з выявай або апісаннем гарадской пячаткі г. Койданава або яго герба.
Менавіта таму, захоўваючы шырока вядомыя ўжо на працягу доўгага перыяду часу геральдычныя фігуры – перакрыжаваныя галіны дуба і алівы – заснаваны герб мае іспанскую форму шчыта, у адрозненне ад барочнай, якую маюць іншыя гістарычныя, дакументальна зафіксаваныя гербы.[1]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.