From Wikipedia, the free encyclopedia
Герб Астрыны — герб гарадскога пасёлка Астрына Шчучынскага раёна. Герб і сцяг зацверджаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 чэрвеня 2007 г. № 279. Мастак Віктар Ляхор.
Герб Астрыны | |
---|---|
Дэталі | |
Зацверджаны | 2007 |
Шчыт |
барочны |
Заснаванне | 14 чэрвеня 2007 |
Аўтар герба | В. А. Ляхор |
Гістарычны герб пацверджаны гораду 16 чэрвеня 1792 года каралём польскім і вялікім князем літоўскім С. А. Панятоўскім: «у блакітным полі срэбная вежа з чырвоным дахам, на даху збройная рука з палашом»[1].
Сучасны герб уяўляе сабой перасечаны барочны шчыт, у блакітным полі якога на ніжняй зялёнай канцавой частцы намалявана сярэбраная вежа; над яе чырвоным спічастым дахам — рука воіна ў сярэбраных баявых даспехах, якая трымае аголены меч з таго ж металу.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.