From Wikipedia, the free encyclopedia
Генрыэта Марыя Французская (Henriette Marie; 25 лістапада 1609 — 10 верасня 1669) — малодшая дачка французскага караля Генрыха IV і Марыі Медычы, выдадзеная замуж у 1625 годзе за Карла I Сцюарта, караля Англіі, Шатландыі і Ірландыі. Маці двух англійскіх манархаў (Карла II і Якава II) і бабуля яшчэ траіх. Па жаночай лініі ад яе вядуць свой род Людовік XV і яшчэ чацвёра каралёў Францыі. Яе імем у ЗША названы штат Мэрыленд.
Генрыэта Марыя Французская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Henriette Marie | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ганна Дацкая | ||||||
Пераемнік | Кацярына Браганская | ||||||
Нараджэнне |
25 лістапада 1609[1][2][…] |
||||||
Смерць |
10 верасня 1669[1][2][…] (59 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Французскія Бурбоны[d] | ||||||
Бацька | Генрых IV[4][3] | ||||||
Маці | Марыя Медычы[4][3] | ||||||
Муж | Карл I Сцюарт[4][5][…] | ||||||
Дзеці | Карл II Сцюарт[4][3], Mary Henrietta, Princess Royal[d][6][4][…], Якаў II Сцюарт[4][3], Princess Elizabeth of England[d], Ганна Сцюарт[d], Henry Stuart, Duke of Gloucester[d][4], Henrietta of England[d][4][3], Charles James Stuart, Duke of Cornwall[d][6] і Catherine Stuart[d][6] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзілася ў Луўры за паўгода да забойства бацькі і была нарачона ў гонар абодвух бацькоў. Калі дзяўчынцы было сем гадоў, Марыю Медычы выслалі з Парыжа. Яшчэ праз 7 гадоў Генрыэту-Марыю выдалі замуж за англійскага караля. Па прыбыцці ў Лондан маладая выявіла, што муж знаходзіцца пад поўным уплывам герцага Бекінгема. Жывучы ў адным палацы, яны не бачылі адзін аднаго тыднямі. Толькі пасля забойства Бекінгема Карл пацяплеў да жонкі і, паводле сведчанняў сучаснікаў, «закахаўся» ў сваю каралеву.
Генрыэта Марыя не шкадавала высілкаў для таго, каб «акультурыць» англійскі двор па кантынентальным узоры, заступалася тэатрам, але яе набожная прыхільнасць да каталіцкіх абрадаў адштурхвала ад яе прыдворных-англікан. З набліжэннем Англійскай рэвалюцыі яна спрабавала прыцягнуць на бок мужа французаў, галандцаў і Папу Рымскага, чым толькі падлівала смалы ў агонь грамадзянскай вайны.
Калі ў жніўні 1642 г. справа дайшла да баявых сутыкненняў, Марыя Генрыэта накіравалася ў Нідэрланды для збору сродкаў на вядзенне вайны з парламентарыямі. У лютым наступнага года яна прычаліла да берагоў Іаркшыра і прынялася ўзнімаць насельніцтва на абарону караля. У ліпені 1644 г. справы Карла сталі зусім дрэннымі, і каралева пакінула межы Англіі. Праз пяць гадоў яе муж быў пакараны смерцю.
З тых часоў Марыя Генрыэта аддавала перавагу больш не ўмешвацца ў палітычныя пытанні, а займацца выхаваннем дзяцей у каталіцкім духу. Сама яна жыла спачатку ў Луўры, потым у Пале-Раялі, тады як яе сыны пад ціскам Мазарыні былі вымушаны пакінуць Францыю. Малодшага сына Генрыха яна спрабавала пераканаць прыняць каталіцтва, што настроіла супраць яе старэйшага сына і англійскіх эмігрантаў на чале з Кларэндонам. Пасварыўшыся з дзецьмі, Марыя Генрыэта выдалілася ў заснаваны ёю кляштар у Шаё.
Пасля атрымання вестак пра Сцюартаўскую Рэстаўрацыю яна ў кастрычніку 1660 г. паспяшалася прыехаць у Лондан, каб зладзіць шлюб старэйшага сына з каталічкай Кацярынай Браганскай. Ёй быў прадстаўлены для пражывання раскошны Сомерсет-хаус са штогадовым утрыманнем у памеры 60 тысяч фунтаў. Тым не менш забавы маладога двара былі агіднымі яе каталіцкім перакананням, і яна тройчы вярталася ў Францыю, каб засватаць дачку Генрыэту за пляменніка, Філіпа Арлеанскага, і наладзіць іх сумеснае жыццё.
Апошнія чатыры гады Генрыэта-Марыя правяла ў Францыі. Яна памерла на год раней за сваю дачку і была пахавана каля бацькоў у абацтве Сен-Дэні. Вялікую вядомасць атрымала прамова, прачытаная на яе пахаваннях біскупам Басюэ.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.