Генры Фонда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Генры Джэйнс Фонда (англ.: Henry Jaynes Fonda; 16 мая 1905 — 12 жніўня 1982) — амерыканскі акцёр тэатра і кіно, лаўрэат прэміі «Оскар», бацька акцёраў Пітэра і Джэйн Фонда.
Генры Фонда | |
---|---|
Henry Fonda | |
Імя пры нараджэнні | Генры Джэймс Фонда |
Дата нараджэння | 16 мая 1905(1905-05-16)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 жніўня 1982(1982-08-12)[1][2][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | William Brace Fonda[d][4] |
Маці | Elma Herberta Jaynes[d][4] |
Жонка | Margaret Sullavan[d][5], Frances Ford Seymour[d][5], Susan Blanchard[d][5], Afdera Franchetti[d][5] і Shirley Maye Adams[d][5] |
Дзеці | Пітэр Фонда і Джэйн Фонда |
Адукацыя | |
Прафесія | тэлеакцёр, кінаакцёр, ваенна-марскі афіцэр, пчаляр, сцэнарыст, тэатральны акцёр, тэлепрадзюсар, акцёр, кінапрадзюсар |
Кірунак | вестэрн[d] і спагеці-вестэрн |
Узнагароды | |
IMDb | 0000020 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Фонда стаў вядомы як акцёр Брадвея. Яго дэбют у Галівудзе адбыўся ў 1935 годзе. Кар’ера рэзка пайшла ў гару пасля атрымання намінацыі на прэмію Оскар у 1940 годзе за ролю Тома Джоада ў фільме «Гронкі гневу», пастаўленым паводле аднайменнага рамана Джона Стэйнбека аб фермерскай сям’і з Аклахомы, якая ў часы Вялікай Дэпрэсіі ў пошуках лепшага жыцця пераязджае на Захад, трапляючы ў Пыльны кацёл.
Усе шэсць дзесяцігоддзяў у Галівудзе Генры Фонда падтрымліваў свой вобраз моцнага, абаяльнага мужчыны ў фільмах, якія сталі класікай Галівуда: «Выпадак у Окс-Боў», «Містэр Робертс», «Дванаццаць угневаных мужчын». Пазней ён здымаўся ў цяжкіх эпічных карцінах, як напрыклад, «Аднойчы на Дзікім Захадзе» (у ролі нягодніка-забойцы) рэжысёра Серджа Леонэ, а таксама ў такіх лёгкіх камедыях як «Тваё, маё і наша» з Люсіль Бол.