Генеалогія
навука пра роднасныя сувязі From Wikipedia, the free encyclopedia
навука пра роднасныя сувязі From Wikipedia, the free encyclopedia
Генеалогія (стар.-грэч.: γενεαλογία ад стар.-грэч.: γενεά (genea) — «сям’я» і стар.-грэч.: λόγος (logos) — «слова, веданне, навука»), або радаслоўе — спецыяльная гістарычная дапаможная і прыкладная дысцыпліна; таксама сістэматычны збор звестак пра паходжанне сем’яў, пераемнасць пакаленняў і сваяцтва, прозвішчы і роды — навука пра роднасныя сувязі агулам[1], іх гісторыю, сямейныя адносіны, лёс асобных членаў сям’і.
У пераносным сэнсе генеалогіяй называюць назіранне з’яваў у паэтапным развіцці, калі на фоне агульнай храналогіі прасочваецца ўзаемасувязь пэўных характэрных рысаў. Напрыклад: «генеалогія навукі», «генеалогія адкрыцця», «генеалогія злачынства» і так далей.
Генеалогія займаецца вывучэннем роднасных узаемасувязяў людзей, гісторыі родаў, паходжання асобных людзей, вызначэннем сваяцкіх сувязяў. Генеалогія звязана з геральдыкай, дыпламатыкай і іншымі гістарычнымі дысцыплінамі. Па выніках даследаванняў складаюць пакаленныя роспісы і генеалагічныя табліцы (дрэвы).
Сям’я як прадмет генеалогіі можа быць,
З пачатку XXI ст., праз навуковы прагрэс, набірае папулярнасць генетычная генеалогія, якая выкарыстоўвае аналіз ДНК чалавека. Гэта новы метад дазваляе выключыць чужых і знайсці сваіх родзічаў з высокай верагоднасцю, у тым ліку, знайсці невядомых сваякоў, якія таксама здалі аналіз ДНК і апублікавалі яго вынікі.
Генеалогія — аснова існавання сямейных і роднасных сувязяў у розных іх праявах. Прызнаецца таксама і прававы аспект, розніца паміж законна і незаконнанароджанымі. Разлічваюцца градусы і лініі генеалагічнай роднасці, законна і незаконнанароджанасці па адным агульным продку, ад чаго залежыць напрыклад раздзел маёмасці, юрыдычную перавагу маюць законнанароджаныя нашчадакі гэтага продка.
Ёсць праграмныя сістэмы кіравання генеалагічнымі даследаваннямі і аналізам, сярод іх пад вольнымі ліцэнзіямі распаўсюджваюцца прадукты «LifeLines», «GRAMPS» і інш..
Бывае, што ў сям’і ёсць людзі не звязаныя сваяцтвам. Ёсць розныя канцэпцыі погляду на генеалогію, але яна займаецца толькі кроўнымі роднымі і сваякамі.
Праца ўключае ў сябе пошук матэрыялаў і іх праверка (доказная база — метрыкі, пасведчанні, даведкі і інш.), дадатковых крыніц і фактаў пра асоб і сям’ю. Агульнапрынятыя метады:
Пасля выяўлення і праверкі фактаў складаюць генеалагічныя табліцы, які адлюстроўваюць сувязі паміж членамі роду, напрыклад, у выглядзе генеалагічнага дрэва, але табліцы могуць мець і іншы выгляд. Таксама вынікі такіх даследаванняў публікуюць як артыкулы, кнігі, сцэнарыі, у сучаснасці папулярныя электронныя публікацыі, напрыклад на сайтах.
Для генеалагічнага даследавання можа быць наняты прафесійны спецыяліст па генеалогіі, але часта гэта аматарская праца. Генеалогію вывучаюць ў навучальных установах, звычайна на гістарычных факультэтах.
У мінулым генеалогія была важнай у асноўным для артыстакратычных сем’яў, але цяпер зацікаўленасць ёю ахапіла ўсе станы грамадства. Цяпер часта вывучаюць генеалогію не асобных сем’яў, а груп неяк звязаных сем’яў — напрыклад, паходжаннем з адной вёскі, удзельнікаў нейкай падзеі, мігрантаў з пэўнага месца і г.д.
У XX ст. бурны рост цікавасці да генеалогіі і пошуку продкаў прычыніўся стварэнню і развіццю генеалагічных таварыстваў і суполак, сямейных кланаў, стварэнню сайтаў і інш.
Пад імем кожнай персоны ставяцца значкі:
і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.