Драсён земнаводны
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Драсён земнаводны[3][4], Вадзяная грэчка[3], Гарэц, Уцэўнік[5][6], Вуцёўнік[3] (Persicaria amphibia) — від кветкавых раслін роду Persicaria сямейства Драсёнавыя (Polygonaceae).
Драсён земнаводны | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||
Polygonum amphibium
| |||||||||||||||||||||
Ахоўны статус | |||||||||||||||||||||
|
Паўводная шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—150 см з паўзучым галінастым карэнішчам і вузлаватым сцяблом. Лісце падоўжана-ланцэтнае, шчыльнае. Кветкі дробныя, ярка-ружовага колеру, у шчыльных каласах. Плод — арэшак цёмна-карычневага колеру.
Існуюць 2 разнавіднасці — наземная і водная[3]. Наземная форма мае амаль прамастойнае сцябло, апушанае ў верхняй частцы і шурпатае лісце на кароткіх чаранках[3]. Водная форма мае голае або апушанае плывучае сцябло і бліскучае голае лісце на доўгіх чаранках[3].
Від з’яўляецца родным для большай частцы Паўночнай Амерыкі і Еўразіі. Расце па берагах вадаёмаў, на вільготных лугах, нізінных балотах. Цвіце ў чэрвені—верасні. Святлолюбівая расліна.
Розныя часткі гэтай расліны выкарыстоўваліся амерыканскімі індзейцамі ў якасці лекавых сродкаў, а часам і ў якасці ежы. Дубільная расліна[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.