другі фільм пра Гары Потэра From Wikipedia, the free encyclopedia
«Гары Потэр і Таемная зала» (англ.: Harry Potter and the Chamber of Secrets) — фэнтэзі-фільм кампаніі «Warner Bros. Pictures» і рэжысёра Крыса Каламбуса, выпушчаны ў 2002 годзе. З’яўляецца экранізацыяй аднайменнага рамана Джаан Роўлінг. «Таемная зала» з’яўляецца сіквелам «Філасофскага каменя» 2001 года, а таксама другім фільмам франшызы пра хлопчыка-чараўніка.
Прадзюсарам стужкі з’яўляецца Дэвід Хэйман, сцэнар напісаў Стыў Клоўз. Дэніэл Рэдкліф, Руперт Грынт і Эма Уотсан зноў сыгралі ролі Гары Потэра, Рональда Уізлі і Герміёны Грэйнджэр.
У цэнтры сюжэту — другі год Гары ў школе Хогвартс. Нашчадак Салазара Слізэрына адчыняе Таемную залу і выпускае монстра, позірк якога можа ператварыць чалавека на камень.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.