Гарнастаевічы
вёска ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
вёска ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарнаста́евічы[1] (трансліт.: Harnastajevičy, руск.: Горностаевичи) — вёска ў Свіслацкім раёне Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Вёска
Гарнастаевічы
| ||||||||||||||||||||||
Уваходзіць у склад Поразаўскага сельсавета.
У першай палове XVII ст. вёска належала шляхецкаму роду Ляцкіх і ўваходзіла ў склад Ваўкавыскага павета Вялікага Княства Літоўскага. Ад мінскага кашталяна Яна Альфонса Ляцкага (памёр у 1646 г.) вёска перайшла ў якасці пасагу да берасцейскага ваяводы Тэафіла Трызны (памёр у 1645 г.), які ажаніўся з дачкой Яна Альфонса Ляцкага — Ізабэлай[2]. Невядома, каму вёска належала пазней.
У сярэдзіне XVIII ст. вёска становіцца ўласнасцю шляхецкага роду Бутаўт-Андрайковічаў. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай вёска ўвайшла ў склад Ваўкавыскага павета Слонімскай губерні, а пазней Літоўскай губерні і Гродзенскай губерні (Расійская Імперыя).
У другой палове XIX ст. вёскай валодае Яраслаў Бутаўт-Андрайковіч, ад якога вёска пераходзіць у валоданне яго дачкі — дваранкі-мастачкі Марыі Магдалены Бутаўт-Андрайковіч (1852—1933).
Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) вёска ўвайшла ў склад міваеннай Польшчы — у склад Беластоцкага ваяводства. Па прычыне таго, што Марыя Магдалена Бутаўт-Андрайковіч не мела мужа і дзяцей, яна запісала па тэстаменту свой маёнтак Гарнастаевічы свайму сваяку Генрыху Канстанціну Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941), які і стаў апошнім уласнікам маёнтка Гарнастаевічы (аж да пачатку Другой сусветнай вайны)[2]. Генрых Канстанцін Бутаўт-Андрайковіч (1882—1941) быў жанаты з Геленай Стафановіч (1887—1960)
Пасля далучэння Заходняй Беларусі ў склад БССР, маёнтак Гарнастаевічы быў нацыялізаваны, а яе ўласнік Генрых Канстанцін Бутаўт-Андрайковічу (1882—1941) быў арыштаваны ў 1939 г. савецкай уладай і памёр у Мінску (сталіцы БССР)[2].
У 1967—1977 гадах цэнтр Гарнастаевіцкага сельсавета[3]. Да 18 кастрычніка 2013 года вёска знаходзілася ў адміністрацыйным падпарадкаванні Поразаўскага пассавета[4].
Цяпер вёска ўваходзіць у склад Поразаўскага сельсавета Свіслацкага раёна Гродзенскай вобласці Рэспублікі Беларусь.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.