Гарады Малдовы
спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарады Малдовы — населеныя пункты Малдовы, якія афіцыйна маюць статус горада. Артыкул 110 Канстытуцыі Рэспублікі Малдова вызначае горад як адну з адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак[1]. У артыкуле 6 Закона Nr. 764 ад 27.12.2001 «Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле Рэспублікі Малдова» сказана, што горад з'яўляецца больш развітай у параўнанні з сялом у эканамічным і сацыяльна-культурным плане адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай, якая аб'ядноўвае гарадское насельніцтва, мае адпаведную інфраструктуру, прамысловыя і гандлёвыя структуры, большая частка насельніцтва якой аб'ядноўвае гарадское насельніцтва, занята ў прамысловай вытворчасці, сферы абслугоўвання насельніцтва, розных абласцях інтэлектуальнай дзейнасці, культурнага і палітычнага жыцця[2].
Палітыка |
Рэспубліка Малдова |
Артыкул — частка серыі: |
Урад
Судовая сістэма
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
Палітычная сістэма
Парламенцкія выбары:
|
Закон замацоўвае магчымасць прызнання горада муніцыпіем. Муніцыпій — населены пункт гарадскога тыпу, які адыгрывае асаблівую ролю ў эканамічным, сацыяльна-культурным, навуковым, палітычным і адміністрацыйным жыцці краіны і мае важныя прамысловыя і гандлёвыя структуры, установы адукацыі, аховы здароўя і культуры[2]. Гэты статус пададзены гарадам Кішынёў, Бэлць, Бендэры, Камрат, Ціраспаль.
Частка Малдовы, размешчаная па левым беразе Днястра, дэ-факта з'яўляецца непрызнанай самаабвешчанай дзяржавай — Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспублікай. Уладамі Рэспублікі Малдовы гэта тэрыторыя не кантралюецца, адпаведна, ПМР мае ўласны адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, які не супадае з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам, усталяваным законам Малдовы. У рэспубліцы вылучаюцца 8 гарадоў: Бендэры, Грыгарыёпаль, Днястроўск, Дубэсар, Каменка, Рыбніца, Слабазія і сталіца — горад Ціраспаль. Населеныя пункты Маяк і Краснае маюць статус пасёлкаў[3], у той час як паводле законаў Малдовы гэтыя паселішчы з'яўляюцца гарадамі[2].
Усяго ў Малдове налічваецца 55 гарадоў (без уліку Прыднястроўя, з ім — 66), у якіх пражываюць 1503,0 тыс. жыхароў ці 42,25 % ад агульнага насельніцтва ў 3557,6 тыс. жыхароў станам на 1 студзеня 2014 года[4] (без уліку Прыднястроўя, з ім — сумарна — каля 1849,6 тыс. гарадскіх жыхароў ці 45,53 % з каля 4062,7 тыс. жыхароў РМ і ПМР на 1 студзеня 2014 года)[4][5]. Пераважаюць гарады з колькасцю насельніцтва менш за 10 тыс. жыхароў — 23 гарады (з ПМР — 28), ад 10 да 20 тыс. жыхароў — 21 горад (з ПМР — 23), ад 20 да 50 тыс. — 9 гарадоў (з ПМР — 11), ад 50 да 100 тыс. — 0 (з ПМР — 1), ад 100 да 200 тыс. — 1 горад (з ПМР — 2), звыш 500 тыс. — 1 горад — гэта найбуйнейшы горад і сталіца Малдовы Кішынёў з 674,5 тыс. жыхароў[4].
Станам на чэрвень 1940 года, у Малдаўскай ССР налічвалася ўсяго 14 гарадоў, яшчэ 11 населеных пунктаў мелі статус пасёлка гарадскога тыпу. Праз 50 гадоў колькасць гарадоў і пгт змянілася, адпаведна, да 21 і 49.
У 1994 годзе ўжо ў незалежнай Малдове быў прыняты першы закон, які рэгулюе яе адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. У адпаведнасці з гэтым законам паняцце «пасёлак гарадскога тыпу» было ліквідавана, амаль усё пгт атрымалі статус горада, аднак некалькі пгт былі пераведзены ў разрад сёлаў.
У прыведзеным спісе ў алфавітным парадку прадстаўлены ўсе гарады Рэспублікі Малдова. Спіс змяшчае інфармацыю пра колькасць насельніцтва, плошчу, дату заснавання населенага пункта, геаграфічныя каардынаты.