Камрат
горад у Малдове, сталіца АТУ Гагаузія / From Wikipedia, the free encyclopedia
Камрат (малд.: Comrat, гаг. Komrat) — горад на поўдні Малдовы, сталіца Гагаузіі. Найбуйнейшы па колькасці насельніцтва горад, важнейшы транспартны вузел, палітычны, эканамічны, культурны і навуковы цэнтр Гагаузскай аўтаноміі.
Хуткія факты Краіна, Каардынаты ...
| ||||||||||||||||||||||||||||
Закрыць
Камрат знаходзіцца ў цэнтральнай частцы Буджакскага стэпу на рацэ Ялпуг. Адміністрацыйны цэнтр Камрацкага раёна. Камрат мае асаблівы статус у адміністрацыйным падзеле Малдовы, — ён з'яўляецца муніцыпіем. Адлегласць ад Кішынёва — 92 км, 230 км — да Адэсы.