![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fd/Kobryn_District_-_Gorodecki_selsovet.svg/langbe-640px-Kobryn_District_-_Gorodecki_selsovet.svg.png&w=640&q=50)
Гарадзецкі сельсавет (Кобрынскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Гарадзе́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Гарадзец.
Гарадзецкі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіць у | Кобрынскі раён |
Уключае | 30 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Гарадзец |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 3 095 |
![]() |
|
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 1 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Каменскага сельсавета[1]. 31 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Акцябрскага сельсавета[2]. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Кобрынскага раёна. 21 студзеня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Грушаўскага сельсавета, вёскі Вялікі Рудзец і Малы Рудзец перададзены ў склад Аніскавіцкага сельсавета, вёска Кустовічы — у склад Астроміцкага сельсавета, вёска Нятрэба — у склад Залескага сельсавета[3]. У 1962 годзе ў склад сельсавета перададзены вёскі Кустовічы і Пясочнае з Астроміцкага сельсавета і вёска Нятрэба з Залескага сельсавета[4]. У 1964 годзе ў склад сельсавета з Аніскавіцкага сельсавета вернуты вёскі Вялікі Рудзец і Малы Рудзец[5]. У 1970 годзе скасавана вёска Варатынічы (злілася з вёскай Акцябр)[6]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 21 населены пункт[7]. 11 мая 2012 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Аніскавіцкага сельсавета (12 населеных пунктаў: вёскі Аніскавічы, Выгада, Вялічкавічы, Добрае, Дубіны, Жукі, Забалацце, Залескі, Мелянкова, Соўплі, Старадубцы, Чалішчавічы)[8]. 29 мая 2018 года скасавана вёска Добрае[9].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (18 населеных пунктаў) — 3330 чалавек[10], з іх 89,8 % — беларусы, 4,6 % — украінцы, 3,5 % — рускія, 1,0 % — цыганы[11]; паводле перапісу 2019 года (30 населеных пунктаў) — 3095 чалавек[12].