Ганскія — шляхецкі род польскага паходжання гербаў «Корчак» і «Газдава». Тытул — графы. Атрымаў сваю назву ад крэпасці Ганск каля Любліна. З’яўляўся адным з самых старажытных шляхецкіх родаў Рэчы Паспалітай.
Польскі перыяд гісторыі роду бярэ пачатак з часоў Другога Крыжовага паходу, калі паўлегендарны заснавальнік роду перабраўся ў Польшчу з Францыі і атрымаў у спадчыннае валоданне ад князя Генрыка Сандамірскага крэпасць Ганск, ад якой і ўтварылася прозвішча. Паводле сямейнай легенды Ганскія — марганацічная галіна дома Раберцінаў. У XIV—XV стагоддзях Ганскія пражывалі на тэрыторыі Холмшчыны, тады ж яны ўпершыню сталі выкарыстоўваць герб «Корчак».
Першае дакументальнае згадванне прозвішча «Ганскі» адносіцца да 1372 года. У дакуменце, які захоўваецца ў Люблінскім дзяржаўным архіве, згадваецца двор Ганск, уласнікам якога значыцца Ян Ганскі. Усе ягоныя будынкі былі драўлянымі, маёнтак уключаў каля 7500 валок зямлі, у тым ліку лугі, балоты і лясы[1].
У 1430 годзе нейкі шляхціц Андрушка Ганскі, павераны старасты Грыцька Кердзея, судзіўся з «рускім папом» Вацам ў надворным і земскім судах Хелма. У 1433 годзе ўсе працэсы паспяхова завяршыліся на карысць Ганскага. У 1539 годзе згадваецца закладны кантракт, па якім шляхцічы Іван і Андрэй Ганскія аддаюць у заклад зямлю за 10 грыўняў Багдану Тарноўскаму.[2]
У XVII ст. Ганскія скасоўваюць і прадаюць ардынацыю ў Ганску, якая на той час налічвала больш за 10 тыс. моргаў (каля 5,6 тыс. га) ворнай зямлі. У XVI—XVIII стагоддзі род распадаецца на дзве галіны — герба «Газдава» і герба «Корчак». Прадстаўнікі роду Ганскіх займалі розныя пасады ў мясцовай адміністрацыі, мелі зямельныя ўладанні на Палессі, Падляссі, Малапольшчы, Мазовіі, Галіцыі, Валыні і Падолле. Лічыліся аднымі з найбуйнейшых землеўладальнікаў на Украіне. У імперыі Габзбургаў шляхецкая годнасць і графскі тытул Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі для рода Ганскіх пацверджана судом у Пшэмысле ў 1782 г.[3] Прадстаўнікі роду зацверджаны ў дваранстве Расійскай імперыі ў 1798 годзе.
Сёння Ганскія пражываюць у Польшчы, Украіне, Беларусі, Расіі, Эстоніі, Германіі, Аўстрыі, Італіі, Францыі, ЗША і інш і выкарыстоўваюць абодва варыянты напісання прозвішча — як гістарычна дакладны варыянт «Hanski», так і транслітараваны варыянт «Ganski». У Германіі і Аўстрыі атрымаў распаўсюджванне варыянт напісання прозвішча з прыстаўкай «von», якая паказвае на шляхецкае паходжанне.
- Стэфан I Ганскі (нар. каля. 1590 г.) — сакратар Яго Эмінэнцыі кардынала Армана Жана дзю Плесі, герцага дэ Рышэлье, знакамітага кардынала Рышэлье, кіраўніка ўрада Францыі («галоўнага міністра караля») у 1624—1642 гг.
- Ян І Казімір Ганскі (нар. каля. 1640 г.) — земскі пісар Люблінскі з 1685, каморнік земскі Люблінскі, падпісар земскі і рэгент земскі Люблінскі.
- Францішак Ян ІІ Ганскі (нар. каля. 1650 г.) — стольнік Чарнігаўскі з 1680 г., суддзя гродскі ва Уладзімір-Валынскім з 1686 г.
- Стэфан II Ганскі (нар. каля. 1685 г.) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай першай трэці XVIII стагоддзя, дыпламат, удзельнічаў у 1725 годзе ў пасольстве, якое суправаджала ў Францыю яе будучую каралеву Марыю Ляшчынскую — дачку караля Станіслава Ляшчынскага і нявесту караля Францыі Людовіка XV.
- Казімір Ганскі (нар. каля. 1690 г.) — стольнік і лоўчы земскі Жытомірскі з 1718 г.
- Аляксандр Пётр Ганскі (нар. каля. 1690 г.) — стольнік Хелмскі з 1720 г.
- Ян ІІІ Ганскі (нар. каля. 1747 г.) — падчашы оўруцкі (1769 г.), харунжы жытомірскі і кіеўскі, падваявода кіеўскі з 1784 г., кавалер ордэна Св. Станіслава з 1785 г.
- Захар Ганскі (нар. каля. 1760 г.) — каронны генерал-ад’ютант булавы польнай, лоўчы надворны літоўскі з 1790 г., кавалер ордэна Св. Станіслава з 1790 г.
- Вацлаў Ганскі (1782—1841) — дэпутат шляхецкай камісіі Кіеўскай губерні з 1801 г., з 1808 г. — маршалак радамскі, маршалак валынскі з 1811 г. Мецэнат, першы муж Эвеліны Ганскай.
- Эвеліна Ганская (1801—1882) — народжаная графіня Ржавусская, жонка і муза французскага пісьменніка Анарэ дэ Бальзака.
- Пётр Паўлавіч Ганскі (1867—1942) — мастак-імпрэсіяніст канца XIX — пачатку XX стагоддзя, сябар Таварыства паўднёварускіх мастакоў, маляваў пейзажы, партрэты, жанравыя кампазіцыі. Пасля эміграцыі ў Францыю прыняў святарскі сан. Кардынал Рымска-Каталіцкай царквы.
- Аляксей Паўлавіч Ганскі (1870—1908) — астраном, геадэзіст і гравіметрыст. Асноўныя навуковыя даследаванні датычацца фізікі Сонца. Віцэ-прэзідэнт Рускага астранамічнага таварыства, сакратар Рускага аддзялення Міжнароднай сонечнай камісіі.
- Станіслаў Ганскі (1880—1937) — каталіцкі святар, рэлігійны дзеяч 1910-1920-х гг. Займаўся пастырскім служэннем на Валыні і Падоллі, за што неаднаразова падвяргаўся рэпрэсіям з боку ўладаў СССР. 26 студзені 1930 г. арыштаваны па т. зв. «справе каталіцкага духавенства». 25 лістападзе 1937 года «тройкай» НКВД прыгавораны да вышэйшай меры пакарання, 8 снежня 1937 г расстраляны ў Салавецкай турме.
- Уладзімір Аляксандравіч Ганскі (нар. у 1986 г.) — беларускі навуковец, доктар навук.
- Мацей Ганскі (нар. у 1984 г.) — польскі музыкант, піяніст.
- Палац Ганскіх у Вярхоўні (паркавы фасад), сучасны стан.
- Вярхоўня - маёнтак Ганскіх, малюнак Н.Орды, 1860 г.
- Вацлаў Ганскі, партрэт пэндзля Ф.Крыехубера, 1835 г.
- Эвеліна Ганская, партрэт пэндзля Ф.Дэльмонта, 1837 г.
- замак Борэгар у Францыі, які падаравала Э.Ганская дачцэ Ганне ў 1840-х г.
- Капліца-пахавальня Ганскіх ў Вярхоўні, малюнак Н.Орды, 1872 г.
- Onyszko J. Historia gminy Hańsk według Józefa Onyszko / red. D. Makaruk. — Chełm: Wydawnictwo TAWA, 2014. — 96 s.
- Ганский П. Н. Ганские: Прошлое и настоящее. Документально-историческое эссе.: 2-е изд., перераб. и доп. — [б. м.]: Издательские решения, 2020. — 370 с. — С. 74
- Poczet szlachty galicyjskiej i bukowińskiej. — Lwów: Drukarnia Instytutu stauropigiańskiego, 1857. — 352 s. — S. 92
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.