Галынкаўскі сельсавет (Зэльвенскі раён)
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Галы́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Галынка (да 2010 г. мела назву Старая Галынка[1]).
Галынкаўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Зэльвенскі раён |
Уключае | 15 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Галынка |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Насельніцтва (2019) | 1 092 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Востраўскага сельсавета[2]. З 17 красавіка 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слонімскага раёна. 12 сакавіка 1973 года ў склад Чырвонасельскага сельсавета перададзена вёска Раўтовічы[3]. У 1977 годзе ў склад сельсавета з Чырвонасельскага сельсавета перададзены вёскі Варонічы і Старое Сяло[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1544 чалавекі[5], з іх 81,3 % — беларусы, 12,8 % — палякі, 4,8 % — рускія, 0,9 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года — 1092 чалавекі[7].