From Wikipedia, the free encyclopedia
Галоўная віленская школа (Szkoła Główna Wileńska) — вышэйшая навучальная ўстанова ў Вільні канца XVIII — пачатку XIX стагоддзяў; спадчынніца заснаванай у 1579 годзе езуіцкай Акадэміі і ўніверсітэта і папярэдніца заснаванага ў 1803 годзе Імператарскага Віленскага ўніверсітэта, адыграла важную ролю ў развіцці асветы, навукі і культуры Літвы і Беларусі.
Пасля скасавання ў 1773 годзе ордэна езуітаў віленская Акадэмія, якая ім належала, і ўніверсітэт былі пры актыўным удзеле былога езуіта, матэматыка і астранома Марціна Пачобута-Адляніцкага рэарганізаваны ў Галоўную школу Вялікага княства Літоўскага (Schola Princips Magni Ducatus Lithuaniae) (1780). У яе вядзенне перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы краю. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай яна была перайменавана ў Галоўную віленскую школу:
У 1797 г. імператар Павел I наведаў Вільню, агледзеў у падрабязнасці галоўную школу і даручыў князю Рапніну, віленскаму генерал-губернатару, заклапаціцца складаннем новага статута для кіравання глаўнай школай і падпарадкаванымі ёй вучылішчамі.[1]
У распрацоўцы статута прымаў чынны ўдзел Пачобут-Адляніцкі. За Галоўнай віленскай школай захаваліся правы ўстановы, кіруючай навучальнымі ўстановамі Літвы і Беларусі, і даходы паезуіцкіх маёнткаў. У школе з’явілася кафедра прыгожых мастацтваў на чале з жывапісцам Францішкам Смуглевічам і было ўзмоцнена выкладанне хіміі. Рэктарам да 1799 года заставаўся Пачобут-Адляніцкі. Яго змяніў юрыст і эканаміст Геранім Страйноўскі.
Пры Пачобуце-Адляніцкім з’явіліся кафедра прыгожых мастацтваў, універсітэцкі батанічны сад, у 1781 годзе быў заснаваны медыцынскі факультэт. Па яго ініцыятыве былі запрошаны вядомыя навукоўцы
У 1781 годзе ў будынку на Замкавай вуліцы (цяпер Pilies g. 22) была заснавана Медыцынская калегія Галоўнай школы, якая лічыцца першfq медыцынскfq вышэйшай навучальнай установай ў Літве. Прафесар Жан Эмануэль Жылібер e двары Медыцынскай калегіі ў 1782 годзе заснаваў батанічны сад і аранжарэю. Яны займалі плошчу каля 300 м², на якой расло звыш 2 тысяч раслін[3][4]. Батанічны сад дзейнічаў тут да 1797 года.
Выкладалі таксама іншыя вядомыя навукоўцы — выхаванец Галоўнай школы, батанік Станіслаў Баніфацы Юндзіл (Stanisław Bonifacy Jundziłł; 1761—1847), польскі матэматык Францішак Нарвойш (Franciszek Narwojsz; 1742—1819) і многія іншыя.
З 1797 года прафесарам хіміі быў Анджэй Снядэцкі (Jędrzej Śniadecki; 1768—1838).
У 1789—1794 ваенную інжынерыю і картаграфію ў Літоўскай школе інжынернага корпуса пры Галоўнай школе выкладаў архітэктар Лаўрынас Стуока-Гуцявічус (Wawrzyniec Gucewicz; 1753—1798), яе прафесар з 1793 года; пазней, пасля падаўлення паўстання 1794 года, выкладаў таксама ў 1797—1798 гадах. Яго вучань Міхал Шульц (Michał Szulc; 1769—1812). скончыў Галоўную школу ў 1788 годзе са ступенню доктара філасофіі і ў 1797 годзе стаў стаў ад’юнктам прафесара, пазней — прафесарам і ўзначаліў кафедру архітэктуры.
Вучоны-гігіеніст Аўгуст Бекю (August Ludwik Bécu; 1775—1824). скончыў навучанне ў Галоўнай школе са ступенню доктара філасофіі (1789), пазней атрымаў ступень доктара медыцыны (1793) і з 1797 года чытаў курсы паталогіі, тэрапіі, фармацэўтыкі, фізіялогіі.
Сярод выхаванцаў Галоўнай школы таксама ваенны інжынер і архітэктар, гісторык і даследчык літоўскай міфалогіі Тэадор Нарбут (Teodor Narbutt; 1784—1864), які ў 1799—1803 гадах навучаўся тут інжынернай справе;
Падпісаным 4 (16) красавіка 1803 года імператарам Аляксандрам I актам Галоўная віленская школа пераўтварылася ў імператарскі Віленскі ўніверсітэт.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.