From Wikipedia, the free encyclopedia
Галатэя (стар.-грэч.: Γαλατεία) — унутраны спадарожнік планеты Нептун. Названая ад імя адной з нерэід з грэчаскай міфалогіі. Таксама пазначаецца як Нептун VI.
Галатэя | |
---|---|
спадарожнік Нептуна | |
Першаадкрывальнік | Stephen P. Synnott[d] і КА Вояджэр-2 |
Дата адкрыцця | 28 ліпеня 1989 |
Арбітальныя характарыстыкі | |
Вялікая паўвось | 61 593 км |
Эксцэнтрысітэт | 0 |
Перыяд абарачэння | 0,42874431 суткі |
Фізічныя характарыстыкі | |
Маса | 3,7 zettagram[1] |
Атмасфера | няма |
Галатэя была адкрыта ў канцы ліпеня 1989 года па здымках, зробленых апаратам «Вояджэр-2». Аб адкрыцці было абвешчана 2 жніўня 1989 года, а тэкст паведамляе пра 10 выяў, атрыманых на працягу 5 дзён, такім чынам, адкрыццё адбылося незадоўга да 28 ліпеня. Спадарожнік атрымаў часовае абазначэнне S/1989 N 4. Уласная назва была дадзена 16 верасня 1991 года.
Галатэя мае няправільную (несферычную) форму. Ніякіх слядоў геалагічнай актыўнасці не выяўлена. Верагодна, Галатэя, як і іншыя спадарожнікі на арбітах ніжэй Трытона, сфармавалася з абломкаў ранейшых спадарожнікаў Нептуна, разбурана ў выніку сутыкненняў, выкліканых абурэннямі ад Трытона пасля яго захопу Нептунам на першапачатковую высокоэксцэнтрычную арбіту.
Галатэя абарачаецца ніжэй сінхроннай калянептунавай арбіты, з прычыны чаго арбіта гэтага спадарожніка паступова зніжаецца з-за ўздзеяння прыліўных сіл. З часам яна можа быць паглынута Нептунам або разбурыцца з-за прыліўнага расцяжэння і ўтварыць кольца пры дасягненні мяжы Роша.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.