Галавічпольскі сельсавет
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Галавічпо́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Галавічполе. Плошча — 8180 га[1].
Галавічпольскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Шчучынскі раён |
Уключае | 24 населеныя пункты |
Адміністрацыйны цэнтр | Галавічполе |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 28 жніўня 2013 |
Насельніцтва (2009) | 1 671 |
Плошча | 81,8 км² |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Код аўтам. нумароў | 4 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Касцянеўскі сельсавет у складзе Васілішкаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Касцянева. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Шчучынскага раёна. 25 лютага 1961 года да сельсавета далучана частка скасаванага Герніцкага сельсавета (7 населеных пунктаў: Вялікае Сяло, Карабкі, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі і Старыя Гернікі), таксама ў склад сельсавета з Шайбакпольскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Ваейкаўцы, Валодкаўшчына, Верхняя Лябёдка, Вялікія Казлы, Галасавічы, Русанаўцы і Русачкі)[2]. 12 сакавіка 1973 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Галавічполе, сельсавет перайменаваны ў Галавічпольскі[3]. 28 жніўня 2013 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Васілішкаўскага сельсавета[1].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1671 чалавек[4], з іх 74,1 % — палякі, 22,1 % — беларусы, 2,6 % — рускія[5].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 24 населеныя пункты: аграгарадкі Галавічполе, Гурнофель, вёскі Алешкаўцы, Банюкі, Баяры, Ваейкаўцы, Вялікае Сяло, Вялікія Казлы, Галасавічы, Глебаўцы, Карабкі, Касцянева, Красная, Лазаўцы, Лялюшаўцы, Маркаўцы, Моцеўцы, Навумаўцы, Новыя Гернікі, Пільчукі, Русанаўцы, Русачкі, Свірыды, Старыя Гернікі.