Васілішкаўскі раён
былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР / From Wikipedia, the free encyclopedia
Васілі́шкаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў БССР у 1940—1960 гадах. Цэнтр — гарадскі пасёлак Васілішкі, з 1954 года — гарадскі пасёлак Астрына. Плошча раёна 0,7 тыс. км², 264 населеныя пункты (1946).
Васілішкаўскі раён | |
---|---|
Краіна | |
Уваходзіць у | Баранавіцкая вобласць (1940—1944), Гродзенская вобласць (1944—1960) |
Адміністрацыйны цэнтр |
Васілішкі (1940—1954), Астрына (1954—1960) |
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 |
Дата скасавання | 20 студзеня 1960 |
Плошча |
|
Утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Баранавіцкай вобласці. 12 кастрычніка 1940 года падзелены на 12 сельсаветаў: Астрынскі, Бакштаўскі, Бярозаўскі, Васілішкаўскі, Касцянеўскі, Матыльскі, Навадворскі, Нарашскі, Пугачоўскі, Сабакенцаўскі, Шайбакпольскі, Шастакоўскі, адначасова ў раёне ўтвораны гарадскі пасёлак Астрына. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны Бярозаўскі і Пугачоўскі сельсаветы, Сабакенцаўскі сельсавет перайменаваны ў Першамайскі (вёска Сабакенцы перайменавана ў Першамайскую)[1]. 3 жніўня 1954 года цэнтр раёна перанесены ў гарадскі пасёлак Астрына, гарадскі пасёлак Васілішкі скасаваны, яго тэрыторыя ўключана ў склад Васілішкаўскага сельсавета[2]. 20 студзеня 1960 года раён скасаваны. Бакштаўскі, Васілішкаўскі, Матыльскі, Першамайскі і Шастакоўскі сельсаветы перададзены ў склад Радунскага раёна; Астрынскі, Касцянеўскі, Навадворскі, Нарашскі, Шайбакпольскі сельсаветы і гарадскі пасёлак Астрына — у склад Шчучынскага раёна.