![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f5/Relief_Map_of_Belarus.png/640px-Relief_Map_of_Belarus.png&w=640&q=50)
Віша (рака)
рака ў Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ша, Ахоўка — рака ў Светлагорскім і Калінкавіцкім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Іпа (прыток Прыпяці, басейн Дняпра).
Хуткія факты Віша, Характарыстыка ...
Віша | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 39,3 км |
Басейн | 233 км² |
Расход вады | 1 м³/с (вусце) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | за 2 км на паўночны захад ад вёскі Пружынішчы |
• Каардынаты | 52°36′02,71″ пн. ш. 29°14′55,85″ у. д.HGЯO |
Вусце | Іпа |
• Каардынаты | 52°19′12,17″ пн. ш. 29°09′31,40″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 0,4 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Іпа → Прыпяць → Дняпро → Чорнае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гомельская вобласць |
Раёны | Светлагорскі раён, Калінкавіцкі раён |
![]() ![]() |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Віша.
Даўжыня ракі 39,3[1] км. Плошча вадазбору 233[2] км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 ‰. Пачынаецца за 2 км на паўночны захад ад вёскі Пружынішчы Акцябрскага раёна, вусце за 1,5 км на паўднёвы ўсход ад аграгарадка Каплічы Калінкавіцкага раёна. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня 7—12 м). У пойме наліўныя сажалкі каля вёсак Вялікія Ліцвінавічы (плошча 15,8 га) і Беразнякі (плошча 19,5 га). Асноўны прыток — Вісла (правы).
На рацэ гарадскі пасёлак Азарычы.