![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1b/Lake_Winnipeg_map.png/640px-Lake_Winnipeg_map.png&w=640&q=50)
Вініпег (возера)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вініпег — буйное возера ў правінцыі Манітоба, Канада, прыкладна за 55 км на поўнач ад горада Вініпег. Геаграфічныя каардынаты — 52°07′ пн. ш. 97°15′ з. д.HGЯO. Гэта найбуйнейшае возера ў межах паўднёвай Канады.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/4e/Winnipeg-beach-MCB.jpg/640px-Winnipeg-beach-MCB.jpg)
Вініпег | |
---|---|
англ.: Lake Winnipeg | |
![]() | |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 217 м |
Даўжыня | 416 км |
Шырыня | 100 км |
Плошча | 24514 км² |
Аб’ём | 294 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 1858 км |
Найбольшая глыбіня | 36 м |
Сярэдняя глыбіня | 12 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 984 200 км² |
Упадаюць | Вініпег |
Выцякаюць | Нельсан |
Размяшчэнне | |
Размяшчэнне |
Манітоба, Канада![]() |
Краіна | |
|
|
|
|
|
|
![]() |
Возера Вініпег — пятае па плошчы прэснаводнае возера ў Канадзе, але яно адносна мелкае (сярэдняя глыбіня складае ўсяго 12 м, за выключэннем вузкага канала глыбінёй 60 метраў, які злучае паўночную і паўднёвую часткі возера). Возера Вініпег — 12ае па плошчы прэснаводнае возера ў свеце.
На ўсходнім боку возера растуць некранутыя тайговыя лясы і цячэ мноства рэчак, гэты раён неўзабаве можа быць занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Возера мае выцягнутую форму, даўжыня з поўдня на поўнач — 416 км, на возеры працяглыя пясчаныя берагі, буйныя вапняковыя скалы і шмат пячор з кажанамі ў некаторых раёнах. На возеры больш за шэсцьсот астравоў, большасць з іх неабжытыя і дзікія. Плошча вадазбору возера складае каля 984200 км², гэта тэрыторыя ўключае правінцыі Канады Альберта, Саскачэван, Манітоба, Антарыа, а таксама штаты ЗША Мінесота, і Паўночная Дакота.
Некаторыя рэкі, якія ўпадаюць у возера:
- Саскачэван,
- Рэд-Рывер (руск.) (бел. (у некаторых крыніцах выкарыстоўваецца пераклад: Чырвоная рака),
- Вініпег,
- Бладвейн,
- Поплар,
- Манігатаган,
- Берэнс,
- Мукутава,
- Блэк-Рывер
Назва паходзіць ад індзейскага племені вінебага.