From Wikipedia, the free encyclopedia
Вільге́льм Анто́н Тэадо́р Сушо́н (ням.: Wilhelm Anton Theodor Souchon; 2 чэрвеня 1864 Лейпцыг— 13 студзеня 1946, Брэмен) — адмірал Імператарскіх ВМС (ням.: Kaiserliche Marine) Германскай імперыі перыяду Першай сусветнай вайны. Кіраваў баявымі дзеяннямі германа-турэцкага флоту супраць Расіі на Чорным моры, аказаў істотны ўплыў на ўступленне Асманскай імперыі ў вайну.
Вільгельм Антон Тэадор Сушон | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Wilhelm Anton Theodor Souchon | |||||
Дата нараджэння | 2 чэрвеня 1864[1] | ||||
Месца нараджэння | |||||
Дата смерці | 13 студзеня 1946[1] (81 год) | ||||
Месца смерці | |||||
Грамадзянства | |||||
Род войскаў | Германскі імперскі флот | ||||
Гады службы | 1881—1919 | ||||
Званне | |||||
Камандаваў | Германская Міжземнаморская эскадра | ||||
Бітвы/войны | Першая сусветная вайна | ||||
Узнагароды і званні |
|
||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў Марскую акадэмію ў Кіле.
Паступіў на флот у 1881 годзе.
У 1896—1900 гадах служыў у Галоўным камандаванні ВМФ, у 1902—1904 гадах — у Адмірал-штабе. Падчас руска-японскай вайны — начальнік штаба крэйсерскай эскадры ва Усходняй Азіі. У 1906—1907 гадах — у Імперскім марскім упраўленні, затым камандаваў браняносцам «Вэтын». У 1909—1912 гадах начальнік штаба ВМС на Балтыцы.
З 10 красавіка 1911 года — контр-адмірал.
23 кастрычніка 1913 года ўзначаліў Міжземнаморскую эскадру, якая складалася з лінейнага крэйсера «Гёбен» і лёгкага крэйсера «Брэслаў».
У жніўні 1914 года адвёў эскадру ў Чорнае мора, што прывяло да ўступлення Турцыі ў вайну на баку Германіі. Эскадра намінальна была ўключана ў склад турэцкага флоту; камандуючым флотам быў прызначаны Сушон.
З 27 студзеня 1915 года — віцэ-адмірал.
Камандаваў турэцкім флотам у баі ля мыса Сарыч і іншых аперацыях на Чорным моры.
З 1917 года — адмірал турэцкага флоту.
У 1917 годзе вярнуўся ў Германію і ўзначаліў 4-ю эскадру лінейных караблёў Флота Адкрытага мора, з якой удзельнічаў у баявых дзеяннях на Балтыцы, у тым ліку пры Маанзундскай аперацыі. 12 красавіка яго караблі ўвайшлі ў Гельсінгфорс. З 30 кастрычніка 1918 года прызначаны начальнікам марской базы Балтыйскага мора.
З 17 сакавіка 1919 года ў адстаўцы.
Пляменнік Вільгельма Сушона, Герман Сушон, быў забойцам Розы Люксембург.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.