From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ктар Міха́йлавіч Каранке́віч (нар. 1 жніўня 1976, г. п. Кіраўск, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь (2018—2024), Намеснік Прэм’ер-міністра Беларусі (з 2024 года).
Віктар Міхайлавіч Каранкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Уладзімір Мікалаевіч Патупчык | ||||||
Пераемнік | Аляксей Іванавіч Кушнарэнка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пётр Аляксандравіч Пархомчык | ||||||
Нараджэнне |
1 жніўня 1976 (48 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Нарадзіўся 1 жніўня 1976 года ў г. п. Кіраўск Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці.
У 1993 годзе скончыў сярэднюю школу № 1 г. Кіраўска[1].
У 1997 годзе скончыў недзяржаўны Інстытут сучасных ведаў па спецыяльнасці «Эканамічная інфарматыка», у 2005 годзе — энергетычны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Цеплаэнергетыка», у 2010 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне нацыянальнай эканомікай»[2].
У 1997—2004 гадах — спецыяліст другой катэгорыі аддзела прыватызацыі і кіравання дзяржмаёмасцю, спецыяліст першай катэгорыі ўпраўлення эканомікі, вядучы спецыяліст Цэнтра разлікаў за ператокі Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.
У 2004—2006 гадах — начальнік фінансавага аддзела — намеснік начальніка ўпраўлення фінансаў, уліку і справаздачнасці Беларускага дзяржаўнага энергетычнага канцэрна.
У 2006—2012 гадах — начальнік галоўнага эканамічнага ўпраўлення Міністэрства энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
У 2012—2017 гадах — намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
З 31 жніўня 2018 года — Міністр энергетыкі Рэспублікі Беларусь[3].
12 жніўня 2024 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь, які курыруе прамысловасць і энергетыку[4].
У чэрвені 2022 года трапіў пад санкцыі Канады[5].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.