From Wikipedia, the free encyclopedia
Ві́ктар Іва́навіч Бу́рскі (нар. 10 красавіка 1938, Бялынкавічы, Касцюковіцкі раён, Магілёўская вобласць, Беларусь) — беларускі палітык і дыпламат.
Віктар Іванавіч Бурскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг |
||||||
Папярэднік | Георгій Таразевіч | ||||||
Пераемнік | Мікалай Крэчка | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Анатоль Зеляноўскі | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Заламай | ||||||
Нараджэнне |
10 красавіка 1938 (86 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1960), ВПШ пры ЦК КПСС. Працаваў галоўным аграномам, намеснікам начальніка, начальнікам Ляхавіцкага, Ганцавіцкага ўпраўленняў сельскай гаспадаркі, намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі Брэсцкага аблвыканкама (1962—1973).
У 1973—1975 гадах старшыня Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта, пасля 1-ы сакратар Ляхавіцкага райкама КПБ, 1-ы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама. У 1987—1994 гадах старшыня Брэсцкага аблвыканкама, у 1991—1996 гадах таксама старшыня Брэсцкага абласнога савета[1][2].
Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, Вярхоўнага Савета СССР, выбіраўся дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета.
З 15 лютага 1996 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь ў Польшчы[3], адстаўлены 10 сакавіка 2000 года[4].
Узнагароджаны ордэнамі Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы), медалямі[5].
13 сакавіка 1998 года ўзнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў[6].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.