Вячаслаў Леанідавіч Насевіч (нар. 20 ліпеня 1957, Віцебск, Беларусь) — беларускі гісторык, генеалог, археолаг, архівіст. Спецыяліст па гістарычнай і архіўнай інфарматыцы, ранняй палітычнай гісторыі ВКЛ. Кандыдат гістарычных навук (1991)[2].

Біяграфія

Скончыў у 1982 годзе факультэт журналістыкі БДУ[2] па спецыяльнасці «Журналістыка».

У 1983—1993 гадах працаваў у Інстытуце гісторыі АН БССР: лабарант, навуковы супрацоўнік аддзела археалогіі зон новабудоўляў, аддзела археалогіі сярэдневяковага перыяду; навуковы супрацоўнік аддзела спецыяльных гістарычных навук[2].

У 1991 суіскальнік на кафедры археалогіі гістарычнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Папуляцыйна-дэмаграфічныя працэсы ў эпоху ніжняга і сярэдняга палеаліту (Досвед камп’ютарнага мадэлявання)»[2].

У 1993—1997 гадах у Камітэце па архівах і справаводству Рэспублікі Беларусь: загадчык аддзела дзяржаўнай геральдычнай службы, загадчык аддзела геральдыкі і генеалогіі. У 1998—2020 гадах дырэктар Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі. У 1994—2020 гадах выкладаў на гістарычным факультэце БДУ, у 1998 і 2000 гадах на гістарычным факультэце Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта[2].

Член Геральдычнага савета пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (2007)[2].

У 1993—2007 гадах член Асацыяцыі «Гісторыя і камп’ютар» краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2].

У жніўні 2020 года падпісаў зварот беларускіх навукоўцаў супраць гвалту.

Навуковая дзейнасць

Асноўныя кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя Беларусі ў перыяд феадалізму, найперш праблема ўтварэння і тэрытарыяльнага фарміравання Вялікага Княства Літоўскага; з дапаможных гістарычных дысцыплін: гістарычная геаграфія і картаграфія, генеалогія, гістарычная дэмаграфія, гістарычная і архіўная інфарматыка.

Аўтар каля 350 прац (на сяр. 2003), між іншым, 2 навукова-папулярныя манаграфіі, 182 энцыклапедычныя артыкулы і 47 гістарычных карт для «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі» і «Беларускай энцыклапедыі», 6 гістарычных карт для «Нацыянальнага атласа Беларусі» і інш. Асноўныя распрацоўкі ў галіне гістарычнай інфарматыкі — імітацыйная мадэль папуляцыйна-дэмаграфічных працэсаў у старажытным грамадстве (1987—1990), структура генеалагічнай базы даных «Радавод» для Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1993—1994), гістарычная геаінфармацыйная сістэма «Губернія» і сеціўная пляцоўка «Архівы Беларусі» (з 1998), мадэль-рэканструкцыя жыццёвага цыклу традыцыйнай сялянскай гаспадаркі (з 1993).

Узнагароды

Лаўрэат прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2020) за выданне «Вялікага гістарычнага атласа Беларусі»[2].

Бібліяграфія

  • Беларусы: станаўленне этнасу і нацыянальная ідэя. Смаленск, 2015.
  • Традиционная белорусская деревня в европейской перспективе. Минск, 2004.
  • Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: Падзеі і асобы. Мінск, 1993.
  • Генеалагічныя табліцы старадаўніх княжацкіх і магнацкіх беларускіх родаў 12-18 стагоддзяў. Мінск, 1993.
Удзел у калектыўных працах

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 14 жніўня 2024.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13219454'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q131454'></a>

Літаратура

Спасылкі

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.