Вясёлка (часопіс)
часопіс / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Вясёлка» — беларускі штомесячны часопіс для дзяцей. Прызначаны ў асноўным для чытачоў малодшага школьнага ўзросту, некаторыя матэрыялы даступны і для чытання дашкольнікам. Сярод часопісаў, якія выдаюцца ў Рэспубліцы Беларусь для розных узроставых груп дзяцей, стаіць паміж чытанкай-маляванкай для дашкольнікаў «Буся» і часопісам для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту «Бярозка».
Хуткія факты «Вясёлка», Арыгінальная назва ...
«Вясёлка» | |
---|---|
Арыгінальная назва |
Vjaselka[1] Вясёлка |
Тып | дзіцячы часопіс[d] |
Заснавальнік | Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, установа «Рэдакцыя часопіса «Вясёлка» |
Краіна | Беларусь |
Галоўны рэдактар | Анастасія Радзікевіч |
Заснавана | красавік 1957 |
Тэматыка | дзіцячы для малодшага школьнага ўзросту |
Мова | беларуская |
Перыядычнасць | штомесяц |
Аб’ём | 24 с. (2017) |
Галоўны офіс | вул. Кальварыйская, 25, Мінск, 220073 |
Тыраж | 9628 (люты 2017) |
ISSN | 0131-8128 |
Узнагароды | |
Вэб-сайт | Вясёлка |
Закрыць
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вясёлка (значэнні).
Распаўсюджваецца праз падпіску поштай і продаж у «Белсаюздруку». Падпісныя індэксы на «Белпошце»: для індывідуальных падпісчыкаў — 74845, для ведамасных — 748452.