From Wikipedia, the free encyclopedia
Вялі́кі Іргі́з (руск.: Большой Иргиз) — рака ў Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі, левы прыток ракі Волга.
Вялікі Іргіз | |
---|---|
руск. Большой Иргиз | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 675 км |
Басейн | 24 000 км² |
Расход вады | каля 23 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Агульны Сырт |
• Каардынаты | 52°13′04″ пн. ш. 51°07′02″ у. д.HGЯO |
Вусце | Валгаградскае вадасховішча |
• Каардынаты | 52°00′44″ пн. ш. 47°22′51″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Волга |
Краіна | |
Рэгіёны | Саратаўская вобласць, Самарская вобласць |
Код у ДВР | 11010001612112100009544 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Даўжыня ракі 675 км. Плошча вадазбору 24 000 км². Выток ракі знаходзіцца ў адгор’ях узвышша Агульны Сырт. Рака працякае ў шырокай даліне і ўпадае ў Валгаградскае вадасховішча. Сярэдні расход вады каля 23 м³/с (21,8 м³/с каля горада Пугачоў[1]). Аб’ём сцёку 0,688[1] км³/год. Вада ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.
Сярод прытокаў — Маянга, Малы Кушум, Камялік, Сакма, Сухая Аўсянка, Аўсянка, Мокрая Аўсянка, Каралык, Вялікая Глушыца і інш.
На рацэ горад Пугачоў.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.