адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Веткаўскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Вяліканямко́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Вялікія Нямкі.
Вяліканямкоўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Веткаўскі раён |
Уключае | 6 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Вялікія Нямкі |
Дата ўтварэння | 8 снежня 1926 |
Насельніцтва (2019) | 606 |
Часавы пояс | UTC+03:00 |
Тэлефонны код | 2330 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт |
Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Свяцілавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Веткаўскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Маланямкоўскага і Пералёўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Веткаўскім раёне БССР. У 1931 годзе з часткі сельсавета ўтвораны Маланямкоўскі сельсавет. З 12 лютага 1935 года ў складзе адноўленага Свяцілавіцкага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Казацка-Балсунскага сельсавета[1]. З 17 снежня 1956 года ў складзе Чачэрскага раёна, з 14 лістапада 1957 года — Веткаўскага раёна[2], з 25 снежня 1962 года — Гомельскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — адноўленага Веткаўскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Вяліканямкоўскага сельсавета 7 населеных пунктаў[3]. 23 лістапада 2021 года скасаваны пасёлак Новаміхайлаўка[4].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (7 населеных пунктаў) — 819 чалавек[5], з іх 94,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,5 % — армяне[6]; паводле перапісу 2019 года (7 населеных пунктаў) — 606 чалавек[7].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.