![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/Wikipedia_Portal_Screenshot_%25282022%2529.svg/langbe-640px-Wikipedia_Portal_Screenshot_%25282022%2529.svg.png&w=640&q=50)
Сайт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Сайт (ад англ.: website: web — «павуцінне, сетка» і site — «месца», літаральна «месца, сегмент, частка ў сетцы») — сукупнасць электронных дакументаў (файлаў) прыватный асобы або арганізацыі ў камп’ютарнай сетцы, аб’яднаных пад адным адрасам (даменным імем ці IP-адрасам).
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f4/Wikipedia_Portal_Screenshot_%282022%29.svg/640px-Wikipedia_Portal_Screenshot_%282022%29.svg.png)
Усе сайты ў сукупнасці складаюць Сусветнае павуцінне, дзе камунікацыя (павуцінне) аб'ядноўвае сегменты інфармацыі сусветнай супольнасці ў адзінае цэлае — базу даных і камунікацыі планетарнага маштабу. Для прамога доступу кліентаў да сайтаў на серверах быў адмыслова распрацаваны пратакол HTTP.