Камп’ютарная сетка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Камп’ю́тарная се́тка (вылічальная сетка, сетка перадачы даных) — сістэма сувязі двух ці больш камп’ютараў і/ці камп’ютарнага абсталявання (серверы, маршрутызатары і іншае). Для перадачы інфармацыі, могуць быць выкарыстаны розныя фізічныя з’явы; звычайна — розныя тыпы электрычных сігналаў ці электрамагнітнага выпраменьвання.
Камп’ютарная сетка ўключае мноства злучаных паміж сабой самастойных камп’ютараў. Камп’ютары лічацца злучанымі, калі яны могуць абменьвацца інфармацыяй. Пад самастойнасццю маецца на ўвазе, што адзін камп’ютар не можа гвалтоўна кіраваць іншым.