Вуліца Леванеўскага (Брэст)
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Вуліца Леванеўскага (руск.: улица Леваневского) — вуліца ў Ленінскім раёне Брэста, у гістарычным цэнтры горада.
Леванеўскага Брэст | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Брэсцкая вобласць |
Горад | Брэст |
Раён | Ленінскі раён |
Працягласць | 500 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Забудова вуліцы пачалася пасля Першай сусветнай вайны, калі былі зняты абмежаванні на будаўніцтва паміж крэпасцю і Кобрынскім фарштатам. У часы Польскай Рэспублікі — Успольна, Пулаўскага (1921—1939 гг.). У гэты ж час пачаў узводзіцца жылы пасёлак для польскіх чыноўнікаў у межах сучасных вуліц Леніна, Леванеўскага, Міцкевіча, Вароўскага і інш. Працы ўзначальваў архітэктар Юліян Лісецкі, які прапанаваў архітэктурна-планіровачнае рашэнне ўсяго новага раёна, размешчанага на паўднёвы захад ад сучаснай вуліцы Леніна. У яго аснову была пакладзена папулярная ў тыя гады канцэпцыя горада-саду. На цяперашнюю вуліцу Леніна павінны былі выходзіць асноўныя адміністрацыйныя будынкі, а за імі размяшчаўся жылы пасёлак, які меркавалася падзяліць на дзве часткі — «Калонію імя першага прэзідэнта Польшчы Нарутовіча», дзе размяшчаліся хаты для найбольш важных чыноўнікаў, і «Калонію Тартак» (першапачаткова на гэтым месцы знаходзіўся лесапільны завод, цяпер вуліцы Вароўскага і Веры Харужай). Дзве гэтыя калоніі аддзяляліся адзін ад аднаго зялёнай зонай (цяпер гэту тэрыторыю займае абласны спартыўны комплекс «Брэсцкі»). Галоўным грамадскім збудаваннем з’яўляўся будынак казіно (вул. Леванеўскага, 7)[1].
У 1939 годзе перайменавана ў гонар савецкага лётчыка і Героя Савецкага Саюза Сігізмунда Леванеўскага. У 1941—1944 гадах, у час нямецка-фашысцкай акупацыі — Камендантштрасэ (ням.: Каменданцкая)[1].
Арыентавана з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. З'яўляецца працягам вуліцы Міцкевіча, пачынаецца ад вуліцы Леніна, з паўднёвага ўсходу прымыкаюць вуліцы Камуністычная, Крупскай, Чапаева, завяршаецца тупіком каля парку культуры і адпачынку імя 1 Мая. Даўжыня вуліцы складае каля 500 м.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.