Вуліца Карла Маркса (Мінск)
Вуліца ў цэнтры Мінска / From Wikipedia, the free encyclopedia
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Вуліца Карла Маркса.
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Падгорная вуліца.
Ву́ліца Ка́рла Ма́ркса — вуліца ў Ленінскім раёне Мінска, адна з цэнтральных вуліц горада. Названа ў імя Карла Генрыха Маркса (1818—1883), нямецкага філосафа, эканаміста, палітычнага журналіста. Да 1922 года называлася вуліцай Свярдлова, раней таксама звалася Падгорнай і вуліцай Новы Рынак[2].
Хуткія факты Вуліца Карла Маркса Мінск, Агульная інфармацыя ...
Вуліца Карла Маркса Мінск | |
---|---|
Агульная інфармацыя | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Мінск |
Раён | Ленінскі |
Працягласць | ~1330 м |
Найбліжэйшыя станцыі метро |
Плошча Леніна, Купалаўская, Кастрычніцкая |
Ранейшыя назвы | Свярдлова, Падгорная, Новы Рынак |
Назва ў гонар | Карл Маркс |
Код вуліцы | 476[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Уся забудова вылучаецца высокім архітэктурна-мастацкім узроўнем, а 25 будынкаў з размешчаных на вуліцы ўключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь[3].